Успамінаецца мне адзін выпадак з майго студэнцкага жыцьця, зьвязаны з паездкамі
на бульбу.
Накіравалі нас у адзін з саўгасаў пад Менскам і разьмясьцілі ў невялічкай
вёсцы. Трапілі мы на кватэру да сям’і, якая складалася з двух чалавек:
мужык і жонка. Мужык любіў выпіць, жонка была прыгожая.
Жыло на кватэры нас трох хлопцаў. Вяртаемся з працы позна ўвечары і
кладземся спаць. І вось у адну з начэй прачынаемся ад крыку “Пад’ём!”.
Мы ўстаем. Сьвятло гарыць, стаіць перад намі выпіўшы гаспадар і пачынае
нас лічыць: “Адзін, два, тры… Адбой”. Ну мы і леглі. А самі сабе думаем
– што гэта такое?
Раніцай пытаемся ў гаспадыні – што здарылася, чаму нас падымаюць, чаму
нас ваш гаспадар лічыць. Яна кажа, вы, хлопцы, выбачайце, ён у мяне раўнівы.
Як я затрымаюся на ферме, дык пачынае ўяўляць, што магчыма з вас нехта
мяне сустракае. Прабачце.
І я сказаў гэтаму гаспадару, маўляў, ты, дзядзька, гэтую справу кінь,
мы не для гэтага сюды, як кажуць, прыехалі. Быў ён цьвярозы, яму сорамна
стала, кажа, не зьвяртайце ўвагі.
У адну з наступных начэй ізноў чуем крадзецца да нас у пакой наш гаспадар.
Але ўжо будзіць яму нас няёмка, і ён так ціха, не запальваючы сьвятла і
без “пад’ёму”, пачынае лічыць нас, але па нагах.
Коўдру крышачку прыпаднаяў і лічыць. Мы гэта чуем, давімся ад сьмеху, але маўчым. А ён лічыць, і ў яго па нагах атрымліваецца, што нас ня трое, а пяцёра. Адзін, два, тры, чатыры, пяць… і зьбіваецца зь ліку, ня верыць, што нас пяць. Пыхціць, ціхенька мацюгаецца, і ўрэшце выгукнуў: “Хлопцы, ну скажэце, ну колькі вас?”. Тады мы ўжо ўсталі – трое. Як добра, кажа, як добра. І выйшаў. Вось такі выпадак быў у нас на бульбе, зьвязаны з падлікам галоваў ці ног студэнтаў, якія кватаравалі ў раўнівага гаспадара. З усёй гэтай бульбяніяды запомніліся гэтыя падлікі і той добры ў душы чалавек, які цярпеў на рэўнсьць і меў з гэтага нерыемнасьці душэўныя. Уладзімер Емельянчык, Менск