Найлепшыя здымкі з розных краінаў сьвету. Выбарка Радыё Свабода
Фота дня 14 студзеня

1
Некаторыя пасажыры гарадзкога мэтро ў Нью-Ёрку ехалі толькі ў ніжняй бялізьне. Гэта штогадовы пэрфоманс, мэта якога быць апранутым толькі ў ніжнюю бялізну ніжэй поясу і пры гэтым захоўваць нязмушаны выраз твару.

2
Сотні тысячаў індускіх паломнікаў на чале з голымі, пакрытымі попелам людзьмі уваходзяць у Ганг падчас найбуйнейшага рэлігійнага сьвята. 100 мільёнаў вернікаў збіраюцца на працягу бліжэйшых 55 дзён прыняць рытуальнае абмываньне ў сьвятых водах, каб ачысьціць грахі і атрымаць дабраславеньне.

3
Дэманстрантка размахвае сьцягам супраць закону аб легалізацыі аднаполых шлюбаў, Парыж, Францыя.

4
Індыец зь цюрбанам на Maхi Мэла фэстывалі ў Індыі

5
Сьнег на скульптуры ў сталіцы Армэніі, Ерэване

6
Беларусы падчас сьвяткаваньня абраду "Калядныя цары" ў вёсцы Семежава. Гэты ўнікальны абрад паўстаў у 18 стагодзьдзі і ў цяперашні час адбываецца толькі ў гэтай вёсцы. Ён адпавядае Новаму году па юліянскім календары.

7
Крышталікі сьнегу ствараюць прыгожыя ўзоры на вакне аўтамабіля ў нямецкім горадзе Франкфурт