Найлепшыя фатаздымкі тыдня.
Першы тыдзень 2013-га ў фота

1
Служба на Раство ў праваслаўным храме ў кіргіскай вёсцы Сакалук паблізу Бішкеку.

2
Вернікі зьбіраюцца на сьвяточнае набажэнства. 6 студзеня, горад Сабач, Сэрбія.

3
Румынскі дайвэр з драўляным крыжам — падчас адзначэньня Вадохрышча ў чарнаморскай Канстанцы.

4
Індыец агольвае галаву — на знак пратэсту супраць брутальнага забойства 23-гадовай студэнткі ў Нью-Дэлі. Трагедыя выклікала ў індыйскім грамадзтве надзвычайны выбух эмоцыяў, масавыя пратэсты з патрабаваньнем пакараць вінаватых, а таксама маштабную дыскусію аб правох жанчын.

5
Супрацоўнік Лёнданскага заапарку трымае ў руках рыйную жабу. У заапарку падлічылі колькасьць насельнікаў — іх аказалася больш за 17 000 асобінаў.

6
Прэзыдэнт сеткі сушы-рэстаранаў "Сушы-Занмай" Кіёшы Кімура дэманструе 222-кіляграмовага тунца. Рыбны рынак паблізу Токіё. 5 студзеня.

7
Фатмэ Уланава — падчас вясельнай цырымоніі з Джамалам Сіракавым у вёсцы Рыбнава на паўднёвым захадзе Баўгарыі. Свае ўнікальныя вясельныя цырымоніі насельнікі гэтай горнай вёскі праводзяць толькі ўзімку. У Рыбнаве жывуць баўгарскамоўныя мусульмане.

8
Студэнты ў зімовым вайсковым лягеры ў паўднёвакарэйскім Ансане.

9
Панарама магільняў імама Абаса і імама Хусэйна ў часе рэлігійнай цырымоніі ў сьвятым для шыітаў горадзе Кербэля. 2 студзеня.

10
Рыбак у намёце на Вялейскім вадасховішчы. 2 студзеня.

11
Удзельнікі шэсьця, прымеркаванага да 104 гадавіны з дня нараджэньня аднаго зь лідэраў украінскага нацыянальнага руху Сьцяпана Бандэры. Львоў, 1 студзеня.

12
Адзін з найвышэйшых у сьвеце небасягаў "Тайбэй 101" — у агні навагодніх фаервэркаў. Тайбэй, Кітайская Рэспубліка.

13
Папа рымскі Бэнэдыкт XVI у часе службы ў саборы сьвятога Пятра ў навагодні пярэдадзень.

14
Сьвяткаваньне Новага году ў аўстралійскім Сыднэі.

15
Навагоднія марцыпанавыя сьвінкі на падносе. Здымак зроблены ў паўднёва-заходнім нямецкім горадзе Філінген-Швэнінген.