Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы вас чакаем. Мікалай Дзядок


Мы вас чакаем. Мікалай Дзядок
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:08 0:00

Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі, расказаць сямейныя навіны. У чарговым выпуску — жонка Мікалая Дзядка.

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 году ў Брагіне. Скончыў юрыдычны каледж БДУ. Паступіў у Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт на аддзяленьне паліталёгіі, вучыўся завочна. Працаваў у калектарскай фірме. Сябар арганізацыі беларускіх анархістаў. Быў затрыманы 3 верасьня 2010 году ў якасьці падазронага па справе «Аб нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі», але справа рассыпалася, і Мікалая абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ля будынка Генэральнага штабу. Яму было выстаўлена абвінавачаньне па артыкуле 339, частцы 2 Крымінальнага кодэксу — хуліганства.

27 траўня 2011 году Заводзкі суд Менску асудзіў Дзядка на 4 з паловай гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праходзіў па справе разам зь Ігарам Аліневічам (які асуджаны на 8 гадоў) і Аляксандрам Францкевічам. (3 гады зьняволеньня). Адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15. 4 сьнежня 2012 году суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Мікалая Дзядка ў крытую турму за шматлікія парушэньні дысцыпліны. За кратамі ажаніўся. У кастрычніку 2011 году Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча палітычнымі зьняволенымі. Над Дзядком узяла шэфства дэпутатка Эўрапарлямэнту, прадстаўніца Фінляндыі Сары Эсая.

Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок


Глядзіце таксама

Мы вас чакаем. Павал Севярынец

Мы вас чакаем. Яўген Васьковіч

Мы вас чакаем. Аляксандар Францкевіч

Мы вас чакаем. Эдуард Лобаў

Мы вас чакаем. Зьміцер Дашкевіч

Мы вас чакаем. Ігар Аліневіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG