На мінулым тыдні ў шэрагу беларускіх мэдыяў быў апублікаваны сьпіс васьмі найбуйнейшых прыватызацыйных угодаў і ўгодаў зьліцьця і паглынаньня за 2012 год. Яго асноўнымі фігурантамі сталі бізнэсоўцы, якіх беларуская прэса прызвычаіліся называць набліжанымі да ўлады, паведамляе Deutsche Welle.
Старыя знаёмыя
На першым месцы апынулася ўгода продажу Уладзімірам Пефціевым ягонай долі ў кампаніі «Белтэхэкспарт», якая сярод іншага займаецца продажам зброі. З 20 чэрвеня 2011 году Пефціеў уключаны ў «чорны сьпіс» беларускіх палітыкаў, чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразвязу. Туды ён патрапіў як «галоўны эканамічны дарадца Лукашэнкі і ключавы фінансавы фундатар рэжыму».
Іншыя ўдзельнікі прыватызацыйнага рэйтынгу-2012 хоць і менш вядомыя, але таксама даволі пасьпяхова супрацоўнічаюць з кіраўніцтвам Беларусі. Напрыклад, чалец Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце, уладальнік птушкагадоўчага холдынгу «Сэрвалюкс» Яўген Баскін набыў Смалявіцкую бройлерную птушкафабрыку, стаўшы адным з найбуйнейшых вытворцаў бройлераў у СНД.
А ўладальнік кампаніі «Інтэрсэрвіс», якая займаецца продажам нафты і нафтапрадуктаў, Мікалай Варабей, атрымаў кантроль над Наваполацкім заводам бялкова-вітамінных канцэнтратаў, на базе якога нават меркавалася пабудаваць новы нафтаперапрацоўчы завод. Паводле інфармацыі беларускіх СМІ, за «Інтэрсэрвісам» стаіць капітал аднаго з найбуйнейшых бізнэсоўцаў краіны Аляксандра Шакуціна — члена Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце і чальца Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Галоўнае — захаваць кантроль
Продаж прадпрыемстваў бізнэсоўцам, шчыльна зьвязаным з уладай, часта без правядзеньня адкрытых тэндэраў, на думку старшыні Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргея Балыкіна, сьведчыць аб тым, што хаця ва ўладзе і ёсьць жаданьне зарабіць на прыватызацыйных угодах, яно не зьяўляецца прыярытэтным. Галоўная мэта — захаваць кантроль.
«Улада імкнецца аддаць актывы правераным людзям, каб далей кантраляваць прадпрыемствы калі не афіцыйна, то хаця б з дапамогай нефармальных дамоўленасьцяў», — растлумачыў Балыкін. Паводле ягоных слоў, эканамічныя стасункі ў Беларусі шмат у чым да гэтага часу ладзяцца на асабістых кантактах.
Зрэшты, нельга казаць, што такі падыход адпужвае замежных інвэстараў, бо шмат якія замежныя бізнэсоўцы таксама гатовыя да падобнага фармату дачыненьняў, адзначыў экспэрт. Але такая мадэль прыватызацыі вельмі замкнёная, і яна не можа быць зручнай для ўсіх. Акрамя таго, падкрэсьлівае Сяргей Балыкін, праца паводле азначаных правіл не дазваляе беларускай эканоміцы разьвівацца эфэктыўна: «Такія нутраныя кровазьмяшальныя шлюбы вядуць да выраджэньня. У нас няма здаровай канкурэнцыі».
Васіль Шлындзікаў, які ў пачатку 90-х узначальваў канцэрн «Амкадор», што спэцыялізуецца на вырабе пагрузчыкаў і дарожнай тэхнікі, адным з першых у Беларусі правёў працэдуру разьдзяржаўленьня прадпрыемства. Паводле яго, цяперашні беларускі продаж дзяржуласнасці «сваім» нагадвае падзеі, якія адбываліся ў краінах Лацінскай Амэрыкі.
«Прыватызацыя там была праведзеная, але дзяржавы ад гэтага багацейшымі не сталі», — растлумачыў Шлындзікаў. Ён перакананы, што сапраўдная прыватызацыя ў Беларусі пачнецца толькі тады, калі набываць без праблем акцыі прадпрыемстваў змогуць усе грамадзяне краіны, а не абраныя ўладай бізнэсоўцы.
Асьцярогі пераўтварэньняў
Як мяркуе ўкладальнік прыватызацыйнага рэйтынгу-2012, эканамічны аналітык Вадзім Сяховіч, невялікая колькасьць бізнэсоўцаў, дапушчаных да прыватызацыйных працэсаў, абумоўленая мэнталітэтам улады.
«Правядзеньне адкрытай прыватызацыі азначае стварэньне шырокага кола прадпрымальнікаў, уласьнікаў, якія могуць выказваць пратэставыя настроі. Яны здольныя ў пэрспэктыве падтрымаць дэмакратычныя пераўтварэньні, што можа прычыніцца да зьмены ўлады. Таму маштабны продаж дзяржуласнасьці ў Беларусі і ўтаймоўваецца», — мяркуе Сяховіч.
Але нават такая — паводле ягонага выказваньня, кулюарная — прыватызацыя лепшая, чымся яе поўная адсутнасьць. Як адзначае аналітык, набліжаныя да ўлады бізнэсоўцы гэта зазвычай таленавітыя мэнэджэры. У выніку прадпрыемствы, дзякуючы новым уласьнікам, «становяцца эканамічна эфэктыўнымі, адбываецца мадэрнізацыя вытворчых магутнасьцяў, падвышаюцца падатковыя паступленьні ў бюджэт і ствараюцца новыя працоўныя месцы».
Сяргей Балыкін пярэчыць, што прыватызацыя «для сваіх» такая ж дрэнная, як і яе адсутнасьць, бо яна не спрыяе рэальнаму пераразьмеркаваньню ўласнасьці ў краіне.