Якая яна — сучасная мова гвалту і мова каханьня? Якія міты пра каханьне і гвалт над сваім абраньнікам найбольш пашыраныя сёньня? Якая розьніца паміж згодай і дамаганьнем, жартам і насьмешкай, сваркай і гвалтам? Як усё гэта выглядае на старонках сучаснай беларускай літаратуры? Якія практыкі, стратэгіі і рэсурсы выкарыстоўваюць пісьменьнікі і пісьменьніцы, каб зрабіць свой сьвет больш бясьпечнымі і прыстасаваным для гарманічнага існаваньня?
На гэтыя ды іншыя пытаньні паспрабуюць знайсьці адказы ўдзельнікі дыскусіі, якую ладзяць Саюз беларускіх пісьменьнікаў і комплексны праект «Гендэрны маршрут».
У ліку дыскутантаў — сацыёляг, ініцыятарка праекту «Гендэрны маршрут» Ірына Саламаціна, дасьледчыца тэмы філязофіі мовы і сацыялёгіі цялеснасьці паэтка Вольга Гапеева, перакладчыца, адна з рэдактараў часопіса «Прайдзісьвет» Юля Цімафеева ды іншыя.
Абмеркаваньне праблемаў каханьня і гвалту ў мастацкай літаратуры пройдзе 13 сьнежня ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 19-й.