Падзеі сьвету за тыдзень ў найбольш цікавых фотаздымках.
Тыдзень у фота. 1-7 сьнежня 2012

1
Нямецкія вайскоўцы на поўначы Аўганістану.

2
Прага. Украінка Анастасія Грышай, вядомая ў сябе на радзіме як акторка фільмаў для дарослых і адначасова шматдзетная маці, агалілася пасьля таго, як чэскія ўлады адмовілі ёй у палітычным прытулку.

3
Расея, Краснаярск. Дзьве дзяўчынкі гуляюць у сьнезе на беразе выспы ў сярэдзіне ракі Енісей, дзе тэмпература паветра дасягнула мінус 22 градусаў.

4
Прынц Уільям выходзіць з жонкай са шпіталю імя караля Эдуарда VII. Кэтрын, герцагіня Кембрыджская цяпер цяжарная, яна чатыры дні лячылася ад ранішняга таксікозу.

5
Бразыліа. Палац Нацыянальнага кангрэсу, спраектаваны бразыльскім архітэктарам Оскарам Німеерам, які памёр 5 сьнежня ва ўзросьце 104 гадоў.

6
Сябры Братоў-мусульманаў і прыхільнікі прэзыдэнта Эгіпту Мухамэда Мурсі нясуць паплечніка, які пацярпеў падчас сутыкненняў з праціўнкамі Мурсі ў Каіры.

7
Так робяць слодычы на традыцыйным заводзе ў Джалалабадзе ў Аўганістане.

8
Пералётныя птушкі. Рака Ямуна ў старых кварталах Дэлі, Індыя.

9
Нямеччына. Прэтшэн. Фэрмэр правярае сьпеласьць цыкорыя. Адрозна ад большасьці расьлінаў, цыкорый вырошчваюць у цемры.

10
18-тыднёвы панда ў заапарку Сан-Дыега. Толькі 1600 пандаў, як лічыцца, існуюць у дзікай прыродзе. Віду ў першую чаргу пагражае страта асяродзьдзя пражываньня.

11
Прэм'ер-міністар Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным у Стамбуле 3 сьнежня. Здароўе Пуціна было прадметам інтэнсыўных спэкуляцый апошнім часам. Ён, як паведамляецца, атрымаў траўму сьпіны.

12
Таілянд, Бангкок. Каралеўская гвардыя.

13
Прыватная ферма па вырошчваньні грыбоў ў 160 кілямэтрах ад Менску ў старым ваенным ангары. Тут вырошчваюць і прадаюць каля 10 тон грыбоў штомесяц. Грыбы каштуюць 23 000 рублёў ($ 2,70) за кіляграм.

14
Расея, Краснаярск. Сабака ў сьнезе.

15
Францускія Альпы бачныя з Жэнэвы.

17
Гэты здымак Марсу быў зроблены ў кастрычніку 2012 году. Фота, нядаўна апублікаванае NASA.

18
Сьнежныя дахі ў нямецкім Фройдэнбэргу.

19
Продаж бранзалетаў у краме ў Лахоры, Пакістан.

20
Лагер бедуінаў паміж Ерусалімам і Заходнім берагам Ярдану.

21
Тэгеран у смогу. Школы, унівэрсытэты і дзяржаўныя ўстановы ў Тэгеране былі зачыненыя 4-5 сьнежня ў сувязі з забруджваньнем.

22
Воблака попелу ад вулкана Плоскі Талбачык на Камчатцы ў Расеі.

23
Паранены баец-паўстанец едзе ў лякарню ў сырыйскім горадзе Алепа.

24
Чалавек аглядае аўтамабіль пад абломкамі дома ва ўсходняй іранскай вёсцы Шай пасля землятрусу ў рэгіёне. Ад землятрусу загінулі, як найменей, восем чалавек.

25
Аўганскі інвалід чакае лекара ў шпіталі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа для ахвяраў вайны і інвалідаў. Чырвоны крыж мае сем падобных цэнтраў у розных правінцыях Аўганістану.

26
Сырыйскія ўцекачы пераходзяць турэцкую мяжу.

27
Расея, Сочынскі заапарк. Швайцарская аўчарка корміць асірацелых тыгранятаў разам са сваім уласным шчанюкамі. Ад тыгранятаў адмовілася маці адразу пасьля родаў.