Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончыўся тэрмін сьледзтва ў справе Пачобута


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
21 лістапада скончыўся чарговы тэрмін сьледзтва ў справе журналіста Андрэя Пачобута.

Сьледзтва працягвалі ўжо некалькі разоў.

Пачобут заявіў «Свабодзе», што ўвесь гэты час яго ніхто не выклікаў на допыты, бо яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.

Андрэй Пачобут, карэспандэнт польскай «Gazety Wyborczej», абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

21 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Горадні правялі ператрус і забралі кампутары. Самога Пачобута пасадзілі ў гарадзенскі СІЗА, дзе ён прабыў да 30 чэрвеня, пасьля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG