Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горкі: Зьнесьлі памятную пліту Купалы, «бо каля яе выпівалі»


У Горках (Магілёўская вобласьць) ад будынка акадэмічнай бібліятэкі зьнікла памятная пліта ў гонар Янкі Купалы.

Пра гэта паведамляе газэта «Узгорак».

Прарэктар па навучальна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандар Салянік лічыць, што помнік стаяў у няўдалым месцы: сюды прыходзілі выпіваць.

«Вырашана дэмантаваць пліту. Куды яе паставіць цяпер, мы ня ведаем. Прапанавалі выкладчыкам і студэнтам акадэміі пашукаць месца», — сказаў сп. Салянік. — «Зь іншага боку, у мяне ўвесь час пыталіся, чаму помнік Купалу ёсьць, а іншым — няма».

Апошні раз Янка Купала наведаў Горкі 30 чэрвеня 1941 году, калі ехаў у эвакуацыю. Ён заклікаў эвакуяваць і бібліятэку. Да словаў пісьменьніка не прыслухаліся. Калі ў Горкі ўварваліся фашысты, частку фондаў разрабавалі, а частку зьнішчылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG