Ці сьведчыць гэта пра тое, што забаўляльны комплекс ужо ня будзе называцца «Бульбашъ-хол», што так абурыла беларускую грамадзкасьць?
Уладальнікі брэнду «Бульбашъ» сёньня пацьвердзілі Радыё Свабода, што ня маюць ніякага дачыненьня да пабудовы забаўляльнага комплексу ў Курапатах. І надта прасілі болей не турбаваць іх у гэтым пытаньні. Ад любых далейшых камэнтароў яны адмаўляюцца.
Марыя, памочніца кіраўніка кампаніі:
«Мы ня ўдзельнічаем у будаўніцтве „Бульбашъ-хола“ і, па вялікім рахунку, ня маем да іх ніякага дачыненьня. Яны выкарыстоўваюць нашую гандлёвую марку, але яны зарэгістраваныя ў іншым „клясе“. У нас дазволеная рэгістрацыя ў розных клясах адной гандлёвай маркі. Паўтараю, што ніякага дачыненьня да будаўніцтва мы ня маем».
РС: «Як вы ставіцеся да таго, што ваш брэнд выкарыстоўваецца ў іхнай назьве?»
«Ну, ёсьць хлеб „Бульбаш“, пазытыўна ставімся. Мы ўсе бульбашы.
Мы бачылі рэзананс, нам увесь час тэлефануюць. Але не магу сказаць, якія дзеяньні прадпрыме кіраўніцтва. Калі ўжо такі рэзананс, то назва ж ні пры чым. Трэба ўжо ўвесь аб’ект адмяняць. Тут жа сутнасьць у тым, што аб’ект у Курапатах. Але гэтае пытаньне ўжо да кіраўніцтва».
Аднак яшчэ да нядаўняга часу пабудова забаўляльнага комплексу анансавалася як супольны праект Нашай рэстараннай групы і брэнду «Бульбашъ». Зьвесткі пра гэта выдаленыя з саміх сайтаў кампаній, але іх яшчэ можна знайсьці ў інтэрнэце. Ёсьць у сусьветным сеціве і варыянты лягатыпаў комплексу, на якіх назва «Бульбашъ-хол» зьмешчаная вялізнымі літарамі. А цяпер непасрэдна на сайце праекту, які, праўда, яшчэ знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, лягатып прадстаўлены бяз назвы. Ці азначае гэта, што ўладальнікі брэнду «Бульбашъ» адмовіліся ад удзелу ў сумнеўнай пабудове? Самі яны камэнтаваць гэта адмаўляцца.
Адна з ініцыятарак кампаніі «Стоп «Бульбашъ-хол» Ганна Шапуцька лічыць, што менавіта грамадзкі пратэст супраць назвы забаўляльнага комплексу змусіў «Бульбашъ» даць адваротны ход:
«Я лічу гэта маленькай перамогай грамадзтва. Але гэта не вырашае галоўнае пытаньне. Як бы ні называўся гэты забаўляльны цэнтар, ён знаходзіцца вельмі блізка каля ўрочышча Курапаты, можна сказаць, на пахаваньнях, на касьцях людзей, якія бязьвінна загінулі. Трэба працягваць змагацца за тое, каб гэтая ўстанова спыніла сваё існаваньне ў тым выглядзе, які ёсьць цяпер, нават не распачаўшы сваёй дзейнасьці».