Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, якая выступае арганізатарам акцыі, плянуе правесьці па вуліцах гораду каля пяці тысяч чалавек і завяршыць памятную імпрэзу мітынгам у Курапатах. У гэтыя дні Дзяды будуць адзначаць таксама ў іншых рэгіёнах Беларусі.
Шэсьце ў Курапаты адбудзецца паводле шматгадовай традыцыі: ад менскага парку Чалюскінцаў ва ўрочышча Курапаты людзі пройдуць зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, новымі крыжамі, якія будуць усталяваныя ў Курапатах, а таксама сьвечкамі і кветкамі, паведаміў намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі:
«Мы вельмі прытрымліваемся традыцыйнасьці, а гэта значыць, што шэсьце распачнецца аб 11.00 ад гадзіньнікавага заводу, пройдзе традыцыйным маршрутам і а 15.00 у Курапатах адбудзецца мітынг. Затым людзі ўсталююць крыжы, запаляць сьвечкі і памоляцца. Шэсьце на Дзяды — гэта больш чым проста акцыя. Нам, беларусам, трэба салідарызавацца, асабліва перад такімі выклікамі, якія робяць непрыяцелі Беларусі — будаўніцтва гэтага зьняважлівага „Бульбаш-хола“ каля Курапатаў. Гэта жыцьцёва неабходна нам салідарна сабрацца і ў літаральным сэнсе рушыць на Курапаты, а ў духоўным — рушыць да Беларусі».
Арганізатары плянуюць, што на Дзяды прыйдуць таксама прадстаўнікі іншых палітычных партый і рухаў, якія штогод далучаюцца да акцыі ў якасьці ўдзельнікаў. Гэта пацьвердзіў і адзін зь лідэраў партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі:
«Шэсьце ў Курапаты традыцыйна замаўляе КХП БНФ, і тут ня можа быць ніякага спаборніцтва. БХД праводзіць шмат імпрэзаў у рамках праграмы „Пакаяньне“, зьвязанай з ушанаваньнем ахвяраў камуністычных рэпрэсій, злачыннага савецкага рэжыму. І мы рады далучацца да любых іншых аналягічных ініцыятыў, якія ладзяць іншыя палітычныя сілы. Таму я лічу, што на Дзяды варта падтрымаць агульнае традыцыйнае шэсьце, каб прадэманстраваць таксама еднасьць усіх дэмакратычных сілаў Беларусі».
Памяць продкаў гэтымі днямі ўшаноўваюць і ў іншых рэгіёнах Беларусі. У суботу ў памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага адбудзецца імпрэза ў Сьвіслачы на Гарадзеншчыне. У панядзелак 29 кастрычніка памятныя вечарыны пройдуць у Бабруйску, а таксама ў Гомелі і іншых гарадах. У Менску 29 кастрычніка Міжнародная арганізацыя «Мэмарыял», якая займаецца ўшанаваньнем памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, правядзе акцыю памяці, прымеркаваную да 75-й гадавіны расстрэлу групы беларускіх інтэлігентаў у Курапатах. Гаворыць кіраўнік менскага аддзяленьня «Мэмарыялу» Ўладзімер Раманоўскі:
«Імпрэза да 75-годзьдзя вядомага масавага расстрэлу заключае ў сабе аб’езд вядомых месцаў расстрэлаў у Менску: гэта Цівалі, Лошыца, Трасьцянец, парк Чалюскінцаў, Курапаты, дзе мяркуецца ўсталяваць памятны знак у гонар афіцэраў польскага войска, расстраляных у Беларусі. Таксама зачытаем вядомыя прозьвішчы людзей, закатаваных у Менску, якія, магчыма, ляжаць у Курапатах».
Таксама Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ 4 лістапада плянуе справіць Дзяды на месцы сталінскіх расстрэлаў у Лошыцы. На адпаведную заяву ў Менгарвыканкам адказу пакуль няма.