Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТОП-10 песень пра Лукашэнку

абноўлена

Аляксандр Лукашэнка. ТОП-10 песень.
Аляксандр Лукашэнка. ТОП-10 песень.

З нагоды скандалу вакол беларускага гурту RockerJocker, які праславіўся песьняй «Саня застанецца з намі», Радыё Свабода падрыхтавала Топ-10 песень пра Лукашэнку.

12 кастрычніка стала вядома, што гурт «RockerJocker» зь Беларусі ня выступіць на фэстывалі культуры незалежнай Беларусі ў Познані, які заплянаваны на 26 кастрычніка. Прычынай паслужыла песьня "пра Саню", якую музыкі выконвалі напярэдадні выбарчай кампаніі ў Беларусі 2010 году. Польскія арганізатары заявілі, што песьня — пра Лукашэнку, а сам гурт падтрымліваў яго выбарчую кампанію.

Аднак пра Лукашэнку сьпяваў ня толькі RockerJocker. Радыё Свабода падрыхтавала Топ-10 песень пра кіраўніка Беларусі.

RockerJocker — Саня застанецца з намі


Зрэшты, грамадзкасьць у Беларусі не перастае спрачацца, быў гэта сьцёб ці палітычная замова. Цягам выбарчай кампаніі 2010 году гэтую песьню ў абавязковым парадку пускалі ў эфір беларускіх FM-радыёстанцыяў і дзяржаўных тэлеканалаў.

«Саня, застанься з намі, Саня,
Самі ніяк мы, ніяк мы самі,
Саня, застанься з намі, Саня.
— Я з вамі хлопцы, я з вамі».



пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:46 0:00
Наўпроставы лінк







Мурзілкі International — Песьня пра Санечку


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00
Наўпроставы лінк

У адказ на «гіт» беларускага эфіру «Саня застанецца з намі» напярэдадні выбараў 2010 году «Мурзілкі International», у склад якіх уваходзяць вядоўцы расейскага «Аўтарадыё», прадставілі свой адказ — «Песьня пра Санечку».

«Памяншальна-ласкальная, прымірэнчая, добрая песенька пра Санечку,» — так прадставілі трэк самі аўтары.

«Ах Саня, Саня, Санечка, Вы чулі, сябры?
Застацца хоча ў саначках чацьвёрты раз запар.
Ужо хутка беларусікі на выбары пойдуць,
І Санечку за вусікі свой голас аддадуць»






Ильич — Дайте Газу


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:47 0:00
Наўпроставы лінк


Гэты трэк зьявіўся ўжо пасьля выбараў, год таму, і за гэты час сабраў 725 тысячаў праглядаў на youtube. Расейскі гурт у адкрыты спосаб кпіць і зьдзекуецца з Лукашэнкі:

«Ну мы ж, Воўка, калгасьнікі, аграрная краіна,
Бульба, пацісончыкі, морква, а грошай няма зусім,
Камбайны ёсьць, бульба. А я ж ужо казаў…
Ну ўвогуле газку б трошкі, каб народ мяне любіў,
Карацей, я сказаў, што праблему ўжо разруляць,
Ты, Воўка, перад Дзімкам слоўца за мяне замоў
»




Наталя Монцік Наш прэзыдэнт


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:56 0:00
Наўпроставы лінк

Наталя Монцік — аўтарка нашумелай песьні «Наш прэзыдэнт», якая зьявілася напярэдадні выбараў 2010 году і выклікала хвалю абурэньня ў інтэрнэце. У гэтым трэку дзеці сьпяваюць пра «бацьку-прэзыдэнта ў малітвах». Наталя Монцік працуе пэдагогам-вакалістам дзіцячай музычнай студыі «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песьні і танцу Ўзброеных сілаў Беларусі.

«Наш прэзыдэнт сказаў табе і мне:
Ты сяброўствам даражы, сваёй Радзімай,
Душой і сэрцам верны Радзіме,
Адказны за мір і радасьць у жыцьці
— Наш прэзыдэнт»



Сябры Слухай бацьку


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:23 0:00
Наўпроставы лінк


Песьня «Слухай Бацьку» была прэзэнтаваная шырокай грамадзкасьці 8 сакавіка 2006 году — за 11 дзён да прэзыдэнцкіх выбараў. БТ паказала канцэрт гурту «Сябры», на якім і прагучала кампазыцыя.

«Калі Бацька пачынае песьні сьпяваць,
То салаўі ў садах сарамліва чырванеюць.
І ўсьлед гадзінамі жанчыны глядзяць,
І ўсім зразумела, чаму яны драньцьвеюць.
І за словамі не палезе ён у кішэню.
Наш Бацька строгі, але і справядлівы таксама.
І пра яго напішуць не адзін раман,
І на яго нам быць хацелася б падобным».


Анатоль Ярмоленка адмаўляў, што гэтая песьня прысьвечаная Аляксандру Лукашэнку. Аднак, як пасьля распавёў «Белгазэце» расейскі кампазытар Алег Сарокін, які напісаў «Слухай Бацьку», Анатоль Ярмоленка дакладна ведаў, хто зьяўляецца «галоўным героем» песьні, і нават адгаворваў аўтара ідэі: маўляў, Лукашэнка гэтага ня любіць.



Віктар Шалкевіч - Таварыш Сапега


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:50 0:00
Наўпроставы лінк


У 1998 гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч таксама прысьвяціў песьню Лукашэнку. Мала хто памятае, але Сапегам часта дражнілі першага прэзыдэнта Беларусі. Справа ў тым, што ў адным зь інтэрвію ён заявіў нешта, што ў адвольным пераказе гучала: «Вось сяджу я і думаю, як Сапега»...

А яшчэ быў момант: калі фонд імя Сапегі падаў нейкія прапановы наконт самакіраваньня, а Лукашэнка, думаючы, што Сапега — жывы чалавек, сказаў прыблізна: "Прапановы тав. Сапегі нясвоечасовыя".

К гpанiцам пpыблiзiцца хочаць
Длiньнюшчая HАТО pyка
I гpозна мяpэшчыцца ў спальнi зpэдзь ночы
Злавешчая цень Пазьняка
Хахочаць, pyгаецца матам,
Гpазiцца навешаць зьвязды
Hяшчасны таваpыш Сапега заплакаў
I цiха паехаў ў Дpазды...





Новае Неба Прэзыдэнт, ідзі дамоў

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:40 0:00
Наўпроставы лінк


Паводле Тузіна Гітоў, гэтая песьня зьявілася празь некалькі дзён пасьля таго, як сталі вядомыя вынікі рэфэрэндуму-1995. Цікава, што запісвалася яна ў студыі беларускага дзяржаўнага радыё. З тых часоў уваход у будынак для некаторых былых супрацоўнікаў і музыкаў гурту забаронены. Кася Камоцкая потым казала, што гэта песьня была памкненьнем душы, але зь цягам часу выраз «Прэзыдэнт, ідзі дамоў» набыў кан'юнктурны характар, і сьпявачка сама адмовілася ад выкананьня гэтага твору.

«А мы з табой пакідалі надзею,
Але яна не ўзышла травой,
А мы за сабой пакідалі тры словы:
Прэзыдэнт, ідзі дамоў!»


NN Наш Президент

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:09 0:00
Наўпроставы лінк

«Аляксандр Рыгоравіч наш прэзыдэнт
Ён зразумее і вырашыць любы інцыдэнт.
Здаровы, як леў, мацнейшы за Шварцнэгера.
Ня п’е віно, а толькі квас,
А па начах чытае Гегеля,
І я скажу вам без прыўкрас:
Ён разумнейшы за ўсіх у 100 тысяч разоў»


Паходжаньне гэтай песьні пакрытае загадкамі. Злыя языкі сьцьвярджаюць, што гэта сьцёб. Аднак бальшыня кажа, што чулі яе ўпершыню напрыканцы 90-х. Імя выканаўцы такое ж загадкавае. Але камэнтатары на tut.by кажуць, што сьпявае эстрадны артыст Кірыл Слука — той самы, які калісьці выканаў прапагандысцкія гіты «Белоруссия» i «Армия нужна»


Чернусь — Лукашенко Рок-н-ролл.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:24 0:00
Наўпроставы лінк


Дзьмітры Чарнусь — расейскі аўтар і выканаўца, лідэр аднайменнага гурта. Паводле Вікіпэдыі, у 80-х займаўся вершаванымі перакладамі паэтаў з рэспублікаў былога СССР.

«Зь ім не закаціш па дзеўках за злачны ўікэнд,
Зь ім не згуляеш
баш-на-баш,
І хто Маскве самы адданы кент,
Табе любы патлумачыць бульбаш
— Лукашэнка.
Рок-н-Рол».


Ляпіс Трубецкой. Лукашэнка

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00
Наўпроставы лінк


Ляпіс Трубецкой выконваў гэтую песьню ў 1995—1996 гг. У арыгінальным тэксьце з кінафільму «Прыгоды Бураціна» яны проста замянілі «Бу-ра-ці-на!» на «Лу-ка-шэн-ка!». Гэту песьню вельмі любіла беларуская публіка, аднак Ляпісы яе перасталі выконваць.

Хто з добрай казкай уваходзіць у дом?
Хто зь дзяцінства кожнаму знаёмы?
Хто не вучоны, не паэт,
А заваяваў увесь белы сьвет,
Каго паўсюль пазнаюць,
Скажыце, як яго завуць?
Лу! Ка! Шэн! Ка! Лукашэнка!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG