Вёска Шульнікі — практычна на самым ускрайку будаўнічай пляцоўкі АЭС, адсюль добра відаць будаўнічую тэхніку. Побач з будоўляй ХХІ стагодзьдзя — стары падперты кароўнік, дзе мычаць — магчыма, галодныя — каровы, і амаль пустая вёска.
Спадарыня Ганна кажа, што будоўля вельмі дакучае. Ёй хочацца адпачыць пасьля цяжкай хваробы, а адтуль увесь час даносіцца грукат. Пытаюся: ці раіўся хто-небудзь з жыхарамі вёскі, якая, напэўна, у будучыні зьнікне з мапы, ці варта тут будаваць АЭС?
Спадарыня: «А што мы, што мы, нейкую ролю адыгрываем? Нічога абсалютна. Вось Лукашэнка прыяжджаў, дык ён задаволены. Сказаў, што яшчэ адну станцыю пабудуем. Вось так, а людзі — як сабе хочаце».
А вось ейная суседка, спадарыня Юлія, кажа, што станцыя ім ужо не перашкодзіць.
Спадарыня: «А што яна перашкаджае? Наадварот — сьветла, агні гараць, яна нічым мне ня шкодзіць. А пакуль яе збудуюць, то мы будзем ужо гніць».
Ейны муж, спадар Вікенцій, кажа, што на будоўлю не пускаюць. А ён яшчэ зь дзяцінства памятае, што якраз на тым самым месцы некалі была іх зямля. Пытаюся: што б сказалі ягоныя дзяды, каб пабачылі такую будоўлю?
Спадар: «Я ня ведаю, што б яны маглі сказаць. Яны б за галаву ўзяліся, бо калісьці за гэтую зямлю...»
Спадар Ян і спадарыня Тэрэза перакопваюць гародзік. Разгаварыліся.
Спадар: «А хто ў нас пра гэта пытаўся...»
Карэспандэнт: «А каб хто запытаўся?»
Спадар: «Я адказаў бы, што яна тут непатрэбная. Навошта яны яе тут паставілі?»
Спадарыня: «А можа, будзе лепей...»
Жыхары Астраўца таксама яшчэ ня чулі пра рэфэрэндум у Літве. На тое, што ў іх будуецца станцыя, погляды розныя.
Спадарыня: «Мне здаецца, горад будзе расьці і разьвівацца. І я чытала ў інтэрнэце, што ўсё будзе бясьпечна».
Спадар: «А чаму тут радавацца? Такое было прыгожае месца, і вось... Вы былі калі-небудзь у тых мясьцінах, за Варнянамі, Міхалішкамі, дзе ўжо пачынаюцца Блакітныя азёры? Вось і ўсё, што тут яшчэ скажаш! Усунулі гэтую станцыю, абы ўсунуць, а ў нас дзеці растуць... Усе радуюцца, лікуюць — у нас людзі такія, якія ходзяць, галовы апусьцілі і баяцца нешта сказаць...»
Спадарыня: «Толькі станоўчае стаўленьне, паколькі гэта штуршок для разьвіцьця раёну. І працоўныя месцы зьявяцца, і іншыя галіны дзейнасьці будуць разьвівацца».