Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЭФА прызнаў БАТЭ камандаю тыдня


БАТЭ сьвяткуе перамогу на "Баварыяй", 2 кастрычніка 2012 г.
БАТЭ сьвяткуе перамогу на "Баварыяй", 2 кастрычніка 2012 г.
Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЭФА) прызнаў футбольны клюб БАТЭ найлепшай камандаю гэтага тыдня ў Эўропе.

Падставаю для выбару УЭФА стала аўторкавая перамога барысаўскай каманды над мюнхэнскай «Баварыяй» у матчы групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў. Пасьля двух тураў чэмпіён Беларусі з шасьцю пунктамі ўзначальвае табліцу ў групе «F», апярэджваючы «Валенсію», «Баварыю» і «Ліль».

Два гульцы БАТЭ — абаронца Дзяніс Палякоў і нападнік Віталь Радзівонаў — увайшлі ў склад выбранай УЭФА сымбалічнай зборнай каманды другога туру групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG