Як адзначае БелаПАН, упершыню з пачатку гэтага году станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі зьмянілася на адмоўнае. Паводле Белстату, за студзень-жнівень станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі склала 1628 млн. даляраў, а за студзень-ліпень – 2014 млн. даляраў. Іншымі словамі, у жніўні краіна купляла тавараў больш, чым прадавала, на 385,7 млн.даляраў.
Зьмена тэндэнцыі стала відавочнай ужо ў ліпені, калі станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі склала ўсяго 23 млн. даляраў.
Розьніца паміж экспартам і імпартам з пачатку году мянялася наступным чынам:

| Месяц | Сальда гандлю таварамі, у млн. даляраў |
| Студзень | 126 |
| Люты | 261 |
| Сакавік | 328 |
| Красавік | 309 |
| Травень | 489 |
| Чэрвень | 477 |
| Ліпень | 23 |
| Жнівень | −386 |
На думку экспэртаў, галоўнай прычынай пагаршэньня зьнешнегандлёвага балянсу стала спыненьне (ці прынамсі абмежаваньне) экспарту растваральнікаў. Як паведаміў прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч, экспарт растваральнікаў быў спынены 5 жніўня.