«Я вельмі рады, што гэты чалавек на волі. Я абсалютна ўпэўнены, што гэта адбылося ў выніку супольнай дзейнасьці не толькі беларусаў, але і міжнародных структур. Гэта стала магчымым і таму, што рэжым не мае такой сілы, каб ужо так абсалютна дэманстратыўна, цынічна працягваць рабіць такія рэчы, як зьняволеньне невінаватых людзей. Супольныя намаганьні беларускай грамадзкасьці, людзей добрай волі за межамі Беларусі павінны быць працягнуты дзеля таго, каб былі вызваленыя астатнія палітзьняволеныя, людзі, якія незаконна знаходзяцца і церпяць у турмах».
Намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі заявіў, што вельмі рады вызваленьню Сяргея Каваленкі.
Самае папулярнае
1