Сяргей Каваленка паведаміў у лісьце да жонкі, што пасьля таго, як ён напісаў прашэньне аб памілаваньні, да яго зноў прыяжджалі з пракуратуры і дамагаліся, каб ён прызнаў сябе вінаватым і ў нападзе на міліцыянта. «Сяргей адмовіўся. Ён працягвае настойваць на тым, што гэта яго зьбілі міліцыянты, калі ён зьлез з навагодняй ёлкі пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга. А тое, што нібыта ад Сяргея пацярпеў міліцыянт, — хлусьня», — распавяла жонка палітвязьня Алена Каваленка.
У ліпені стала вядома, што месяцам раней Сяргей Каваленка падпісаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Паводле вязьня, гэта адбылося пасьля шматлікіх размоваў з супрацоўнікамі адміністрацыі і ціску, які выявіўся ў прычэпках і спагнаньнях, у тым ліку ў пакараньні карцэрам. «У прашэньні Сяргей выклаў толькі просьбу яго памілаваць, больш нічога. Відаць, такі тэкст некага наверсе не задаволіў, і ад яго сталі патрабаваць прызнаньня віны. А калі Сяргей адмовіўся, зноў кінулі ў карцэр», — кажа Алена Каваленка.
Актывіст Сяргей Каваленка адбывае год і месяц зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў пасьля вывешваньня нацыянальнага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе. Трымаюць палітвязьня ў Магілёўскай калёніі.