Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джаныша Бакіева апазналі ў Кіргізстане


Жаныбек Бакіеў (у цэнтры) з спадарожнікамі ў Менску, фота Міхала Пашкевіча
Жаныбек Бакіеў (у цэнтры) з спадарожнікамі ў Менску, фота Міхала Пашкевіча
На фота, зробленым у Менску і апублікаваным у СМІ, зафіксаваныя абвешчаныя ў міжнародны вышук: брат экс-прэзыдэнта Кыргызстана Джаныш Бакіеў і яшчэ два падазраваныя у трайным забойстве: Рустам Сайдуеў і Тахір Рысаліеў.

Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву 24.kg паведамілі ў галоўным упраўленьні крымінальнага вышуку МУС Кыргызстану:

«Здымак зроблены відавочцамі ў цэнтры Менску каля элітнай беларускай кавярні „Грунвальд“ на вуліцы Карла Маркса непадалёк ад адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. На ім грамадзяне Кіргізскай Рэспублікі, абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук: былы старшыня Службы дзяржаховы Джаныш Бакіеў, а таксама яго аднакурсьнік і экс-намесьнік СДА Тахір Рысаліеў, 1957 году нараджэньня, ураджэнец Нарынскай вобласьці; і Рустам Сайдуеў, 1976 году нараджэньня, ураджэнец Джалал-Абадскай вобласьці, блізкі сябар Максіма Бакіева».

Усе тры зьяўляюцца асноўнымі падазраванымі ў забойстве былога кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кіргізстана Мэдэта Садыркулава, кіроўцы Кубата Сулайманава і дырэктара Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Сяргея Сьлепчанкі, паведамляе БелаПАН.

Таксама паведамляецца, што кіраўніцтва МУС Кіргізстана «некалькі разоў накіроўвала запыты ў праваахоўныя органы Беларусі пра месцазнаходжаньне асоб, якiя знаходзяцца ў вышуку, і кожны раз атрымлівала адказ, што зьвестак пра дадзеных асоб няма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG