Напярэдадні амбасадар Беларусі ў Бішкеку Віктар Дзенісенка быў запрошаны ў МЗС Кіргізстану, дзе яму была ўручана вэрбальная нота намесьнікам міністра замежных спраў Аскарам Бешымавым.
Такая рэакцыя зьнешнепалітычнага ведамства Кіргізстану стала вынікам зьяўленьня ў шэрагу беларускіх і кіргіскіх мэдыяў фотаздымкаў Джаныша Бакіева, зробленых ў Менску. У заяве МЗС Кіргізстану падкрэсьліваецца, што былы кіраўнік Службы дзяржаўнай аховы быў абвешчаны ў міжнародны вышук у сувязі з абвінавачаньнямі ў цяжкіх злачынствах. Беларускаму амбасадару была выказана заклапочанасьць кіргіскага боку ў сувязі з фактам знаходжаньня Джаныша Бакіева ў Менску.
На афіцыйным сайце Інтэрполу разьмешчана інфармацыя аб трох членах сям’і Бакіевых — Джанышы, Акмаце і Максіме, абвешчаных у міжнародны вышук.
Пасьля красавіцкіх падзей 2010 году ўлады Беларусі прытулілі былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева і адмовіліся выдаць яго кіргіскім уладам.
17 жніўня ў цэнтры Менска ў кавярні «Грунвальд» актывіст апазыцыйнага руху Беларусі «Гавары праўду» Міхась Пашкевіч сфатаграфаваў малодшага брата экс-прэзыдэнта Кіргізстану Джаныша Бакіева які выходзіў з кавярні ў суправаджэньні двух чалавек. Вось што распавёў у інтэрвію аднаму з кіргіскіх рэсурсаў сам Міхаіл Пашкевіч:
«Гэта здарылася ў пятніцу, 17 жніўня ў самым цэнтры Менску на вуліцы Карла Маркса. У кавярні „Грунвальд“, дзе часта бываюць чыноўнікі з адміністрацыі прэзыдэнта, Міністэрства замежных спраў. Таму мне здаецца, што ні для кога не сакрэт, што гэты чалавек там пастаянна бывае. Кліенты, афіцыянты спакойна рэагуюць на яго. Іншая справа, спачатку ніхто не зьдзівіўся, што гэта Бакіеў, таму што яго зблыталі з Курманбекам Бакіевым, якому далі грамадзянства. Потым мы сталі разьбірацца і высьветлілі, што гэта Джаныш Бакіеў, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку».
Тым часам сёньня ўдзень карэспандэнт «Салiдарнасьцi» адправіўся ў кафэ «Грунвальд», каб высьветліць: ці гэтую ўстанову ў той дзень наведваў уцякач.
Адна з афіцыянтак, толькі зірнуўшы на фота з Джанышам Бакіевым, адразу сказала: «Так, ён да нас ходзіць. Ня часта, але бывае. А вось чалавек за ім — бывае значна часьцей ». «А што, гэта нейкі вядомы чалавек?» — Пацікавілася дзяўчына.
Пачуўшы адказ, зьдзівілася і сказала, што ён заўсёды прыходзіць у суправаджэньні мужчыны, яны сядзяць за сталом разам, нейкае пэўнае месца не выбіраюць.
«Звычайна гэты наведвальнік (Джаныш Бакіеў) ня есьць. Як правіла, замаўляе чай, каву ці нешта лёгкае», — дадала іншая афіцыянтка.
Малодшы брата экс-прэзыдэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева Джаныш абвешчаны ў міжнародны вышук паводле абвінавачаньня ў масавых забойствах і перавышэньні паўнамоцтваў. Такія ж абвінавачаньні выстаўлены і Бакіеву-старэйшаму, яго сыну і шэрагу іншых былых службовых асобаў.