Калодкін віну адмаўляе, але прызнаў толькі, што адрэзаў наддзюбкі 6-ці птушкам «з асабістай непрыязі, бо яны заміналі яму лавіць рыбу». Але суд прызнаў яго вінаватым у тым, што ён пакалечыў 28 птушак.
Суд аштрафаваў жывадзёра на 25 базавых велічыняў — 2,5 мільёны рублёў.
За нанясеньне шкоды прыроднаму навакольлю ён мусіць сплаціць дзяржаве яшчэ 20 мільёнаў 760 тысяч рублёў.
16 чэрвеня ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці арнітолягі знайшлі дзясяткі маладых птушак з адрэзанымі дзюбамі.
Пакалечаных птушанят, якія не памерлі самі, забілі іньекцыямі — з такім калецтвам яны былі асуджаныя на сьмерць ад голаду.