Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва пагражае швэдам адміністрацыйнай справай


Адміністрацыя грамадзянскай авіяцыі (АГА) Літвы ў сувязі з парушэньнем патрабаваньняў лётных правілаў разглядае магчымасьць распачаць адміністрацыйную справу ў дачыненьні да швэдзкіх пілётаў, якія падазраюцца ў нелегальным палёце ў Беларусь і скіданьні там тысячаў плюшавых мядзьведзікаў, выказваючы гэткім чынам падтрымку свабодзе слова, паведамляе Lietuvos rytas.

Пра гэта ў чацьвер паведаміў агенцтву BNS намесьнік дырэктара Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Альвідас Шумскас. Пры гэтым ён дадаў, што сумняваецца, ці пры завядзеньні справы падазраваныя парушальнікі згодзяцца прыбыць у Літву, каб даць тлумачэньні.



«Яны ідэнтыфікаваныя паводле іх прызнаньняў у мас-мэдыях. Фармальна мы цяпер разглядаем пытаньне аб завядзеньні справы. Тэарэтычна гэта магчыма, а практычна, думаю, такая справа скончылася б безвынікова.

Яны ідэнтыфікаваныя паводле іх прызнаньняў у мас-мэдыях. Фармальна мы цяпер разглядаем пытаньне аб распачацьці справы. Тэарэтычна гэта магчыма, а практычна, думаю, такая справа скончылася б безвынікова.

Ведучы адміністрацыйную справу, мы мусім выклікаць іх да нас, яны мусяць прыбыць, напісаць тлумачэньні, мы мусім скласьці пратакол, яны мусяць яго падпісаць, пацьвердзіць, што згаджаюцца зь ім. На гэта даецца паўгадовы тэрмін. Я моцна сумняваюся, што яны прыедуць. Прайшло б паўгода, і справу давялося б закрыць. Але мы разглядаем пытаньне, можа і распачнем справу, параіўшыся зь юрыстамі», — сказаў А. Шумскас.

Намесьнік дырэктара АГА таксама зазначыў, што на інфармацыі пра магчымае парушэньне прыйшоў запыт і з Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы. А. Шумскас расказаў, якія дадзеныя АГА перадала спэцслужбам.

«Дадзеныя — паказаньні радара дзяржаўнага прадпрыемства „Аэранавігацыя“. Выяўлена, што а 5 гадзіне раніцы ў раёне аэрадрому Пацюнай зьяўляецца аб’ект, трымаецца ўсходняга напрамку ў бок беларускай мяжы і то зьнікае, то зьяўляецца зноў. З экранаў радараў канчаткова зьнікае недзе ў раёне Салечнікаў каля 6 гадзіны.

У 7.34 ён зноў зьяўляецца ў тым самым раёне і ляціць на аэрадром Пацюнай. Гэта адна інфармацыя, якая пацьвярджае, што нейкі палёт ажыцьцяўляўся. Іншая інфармацыя тая, што 1 ліпеня на аэрадром Пацюнай прыляцеў самалёт з Швэцыі і 4 ліпеня а 10 гадзіне вылецеў на Вісбю (горад на востраве Готлянд), г. зн. у той самы дзень, у які адбыўся той палёт», — цьвердзіць ён.

«З Швэцыі і ў Швэцыю лётаюць, падаўшы плян палёту, як патрабуюць правілы, г. зн. яго (самалёта) рэгістрацыйныя нумары. На здымках, апублікаваных у інтэрнэце, пілёты ў масках мядзьведзікаў сфатаграфаваныя каля самалёта, чые рэгістрацыйныя знакі супадаюць з знакамі таго самалёта, які быў на аэрадроме Пацюнай. Таму, на маю думку, сукупнасьць фактаў дазваляе меркаваць, што такі палёт быў і менавіта з аэрадрому Пацюнай», — падсумаваў А. Шумскас.

Тым часам міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне ў чацьвер заявіла, што Літва ня мае ніякай інфармацыі пра гэты інцыдэнт, зьвязаны з плюшавым дэсантам.

«Паветраная прастора Літвы сапраўды не была парушаная. Па Літве ўвесь час
З нашага боку шлях толькі адзін — адміністрацыйная справа і штраф за парушэньні патрабаваньняў лётных правілаў

лётаюць розныя прыватныя малыя самалёцікі, былі яны й тады, аднак ніякіх парушэньняў зафіксавана не было», — заявіла Р. Юкнявічэне у чацьвер раніцай у інтэрвію радыёстанцыі «Žinių radijas».

А. Шумскас на пытаньне, ці існуюць спосабы прадухіліць такія выпадкі, адказаў: «З нашага боку шлях толькі адзін — адміністрацыйная справа і штраф за парушэньні патрабаваньняў лётных правілаў».

«Дзеля таго што пры выкананьні міжнародных палётаў трэба афіцыйна падаць плян палёту, у гэтым выпадку гэта нелегальны палёт з парушэньнем правілаў палёту. (...) Калі б гэта было зьвязана зь літоўдскімі пілётамі, былі б дадатковыя сродкі, але цяпер, калі гэта замежныя грамадзяне, нашы дзеяньні абмежаваныя», — сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG