«Паветраная прастора Літвы сапраўды не была парушаная. Па Літве ўвесь час лётаюць розныя прыватныя малыя самалёцікі, былі яны й тады, аднак ніякіх парушэньняў зафіксавана не было. А калі будзе зварот па дапамогу ў справе сьледзтва, тады адпаведныя ўстановы і будуць вырашаць наконт такой магчымасьці паводле дзейных законаў», заявіла Р. Юкнявічэне ў чацьвер раніцай у інтэрвію радыёстанцыі «Žinių radijas».
Беларускія афіцыйныя ведамствы ў аўторак паведамілі, што зьвярнуліся да Літвы і Швэцыі з просьбай аказаць прававую дапамогу пры расьсьледаваньні магчымага парушэньня дзяржаўнай мяжы, калі 4 ліпеня пілятаваны швэдамі лёгкі самалёт перасек літоўска-беларускую мяжу.
На пытаньне, ці ня трэба было б і Літве далучыцца да расьсьледаваньня гэтага інцыдэнту, Р. Юкнявічэне ляканічна адказала, што «Літва ня мае ніякай інфармацыі пра гэты інцыдэнт». Міністар параіла дачакацца ад Беларусі афіцыйных заяваў і тады разьбірацца.