Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырасьлі акцызы на алькаголь і паліва


Ад 1-га жніўня павышаны акцызы на нафтапрадукты і алькагольныя напоі. Акцыз на алькаголь падвышана на 4-37%, на паліва — на 10%.

Рашэньне падвысіць акцызы замацаванае ўказам № 349 ад 31 ліпеня 2012 г, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэтыя акцызы будуць дзейнічаюць да 31 сьнежня 2012 года, піша БелаПАН.

Акцыз — ускосны агульнадзяржаўны падатак, які ўсталёўваецца на прадметы масавага спажываньня ўнутры краіны. Акцыз уключаецца ў цану тавараў або тарыф за паслугі і тым самым фактычна выплачваецца спажыўцом.

Марка паліва Акцыз за 1 тону
АІ95 і АІ98 1 млн. 26 тыс
АІ92 1 млн. 286 тыс. 690 рублёў
АІ80 1 млн. 459 тыс. 220 рублёў
Дызэльнае паліва 826 тыс. 540 рублёў
Біядызэльнае паліва нулявая стаўка


Гатунак алькаголю На колькі вырас акцыз, у % - акцыз ў рублях за літар 100-адсоткавага сьпірту, які зьмяшчаецца ў гатовай прадукцыі
Віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасьці 36,5% - 37 280
Слабаалькагольныя натуральныя напоі 13,8% - 3 520
Віны натуральныя 4,4% - 3 520
Пладова-ягадныя натуральныя віны, сідры 3,5 - 580
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG