Беларускія праваабаронцы сёньня перадалі ў адміністрацыю прэзыдэнта пэтыцыю з патрабаваньнем «безумоўнага і неадкладнага вызваленьня» старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» і ўсіх беларускіх вязьняў сумленьня.
У адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі прапусьцілі толькі дваіх праваабаронцаў — Тацяну Равяку зь «Вясны» і Алега Гулака зь Беларускага Хэльсынскага камітэту. У прыёмнай Адміністрацыі прэзыдэнта ўсё было афіцыйна, паведаміла спадарыня Равяка:
«Нас прынялі, як любых грамадзянаў, што прыйшлі са зваротам. Наш зварот зарэгістраваны ў адпаведнасьці з усімі працэдурамі, і ў бліжэйшы час можна чакаць адказу».
Праваабаронцы ў сваёй пэтыцыі на імя Лукашэнкі нагадваюць пра незаконны арышт і асуджэньне іх калегі Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за кратамі ўжо год, патрабуюць вызваліць яго, а таксама ўсіх палітвязьняў, якія застаюцца ў беларускіх турмах, спыніць ціск на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці краіны і іх перасьлед.
Тацяна Равяка называе свой паход у адміністрацыю акцыяй салідарнасьці з Алесем. Кажа, што ў «Вясьне» кожны дзень спадзяюцца на яго вызваленьне, хоць прыкметаў хуткага выхаду Бяляцкага на волю яна ня бачыць:
«Беларускі праваабарончы рух атрымаў вельмі ясны знак арыштам Бяляцкага. Увесь гэты год мы працавалі, разумеючы, што знаходзімся пад вельмі пільным назіраньнем уладаў. Арышт Алеся — гэта сымбаль таго, як улады могуць абыходзіцца з праваабаронцамі. Але я не магу сказаць, што наш рух стаў слабейшым, менш скансалідаваным. Наадварот, гэтая падзея аб’яднала праваабаронцаў і зрабіла нашую працу, як мне падаецца, яшчэ больш эфэктыўнай».
Старшыня БХК Алег Гулак кажа, што прававых інструмэнтаў для вызваленьня Алеся Бяляцкага цяпер амаль няма, таму і даводзіцца пісаць звароты, праводзіць акцыі салідарнасьці:
«Мы таму і называем справу Бяляцкага палітычнай, што тут працавала ня столькі права, колькі палітычныя падыходы і матывы».
«Кропля камень точыць», — перакананы палітык Аляксандар Мілінкевіч, які разам з праваабаронцамі падпісаў пэтыцыю да Лукашэнкі ў справе вызваленьня Бяляцкага:
«Я ведаю Алеся вельмі добра і даўно. Вельмі паважаю гэтага чалавека, апошні час ён стаўся проста сымбалем абароны правоў чалавека і цярпіць за тое, што разбураў страх, які для ўлады — самы галоўны інструмэнт».
Тацяна Равяка і Алена Лапцёнак распавялі, што ў апошніх лістах з Бабруйскай турмы Алесь Бяляцкі шмат піша пра гісторыю праваабарончага руху ў Беларусі, пра свае сустрэчы з праваабаронцамі іншых краін, якія таксама цярпелі ад перасьледу ўладаў. Турэмныя лісты Бяляцкага аптымістычныя, ні на што ён асабліва ня скардзіцца.
4 жніўня, у першую гадавіну арышту Бяляцкага, будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, абвешчаны кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі».
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы летась у лістападзе. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.