Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 жніўня павышаюцца пэнсіі


Ад 1 жніўня будзе праведзены пераразьлік працоўных пэнсіяў, зыходзячы зь сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне за другі квартал 2012 году.

У выніку працоўныя пэнсіі, пры вылічэньні памеру якіх не прымяняецца бюджэт пражытковага мінімуму, павялічацца ў жніўні на 17,1%.

У цэлым сярэдняя пэнсія па ўзросьце павялічыцца на 16,8% і дасягне 1 млн 719,9 тыс. рублёў.

Намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў адзначыў БелТА, што пэнсійная сыстэма функцыянуе стабільна, пэнсіі выплачваюцца своечасова. У бягучым годзе прымаюцца меры, накіраваныя на падтрыманьне ўзроўню пэнсій і іх пакупніцкай здольнасьці.

Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў
Эканаміст Леанід Злотнікаў не выключае, што падвышэньне пэнсій можа пацягнуць за сабой іншыя працэсы ў эканоміцы:

«Пра гэта ўсе ведаюць, і пра гэта папярэджваў МВФ. Таксама было папярэджаньне з боку Расеі, што ў нас няма грошай на гэта. Але ж павышаюць. На першы час, на некалькі месяцаў грошай хопіць.Калі гэта адбудзецца, то магчымая і інфляцыя, а пазьней і дэвальвацыя, як гэта было ў 2011 годзе. Гэта ж усё ўжо вядома».

Сяргей Чалы
Сяргей Чалы
Эканаміст Сяргей Чалы бачыць у гэтым кроку ўладаў палітычныя матывы:

«У нас сьпяшаюцца зрабіць гэта да верасьня. Са зразумелых прычын. Гэтак жа як у нас асноўнае павышэньне было ў 2010 годзе да сьнежня апошнія пару месяцаў. Так і тут. Усё тое самае!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG