«Я бачыў гэтую інфармацыю, але чыстую лухту мы не камэнтуем», — заявіў БелаПАНу прэсавы сакратар Нацбанку Аляксандар Цімашэнка. Ён таксама адмовіўся камэнтаваць сам факт правядзеньня закрытай нарады па пытаньні дэвальвацыі.
Зьвесткі пра тое, што днямі на закрытай нарадзе было прынятае рашэньне правесьці новую дэвальвацыю, распаўсюдзіў 30 ліпеня са спасылкай на крыніцу ў Нацбанку інтэрнэт-рэсурс «Беларускі партызан».
Паводле інфармацыі крыніцы, на нарадзе абмяркоўваліся наступствы павышэньня сярэдняга заробку да 500 даляраў, і асноўным вынікам стала «прыняцьце рашэньня пра правядзеньне новай дэвальвацыі».
«Адзін зь верагодных сцэнараў мае на мэце давядзеньне курсу рубля да 15 тысяч за даляр», — паведаміў ананімны чыноўнік.
«У якасьці абгрунтаваньня правядзеньня новай дэвальвацыі прапануюць паведамляць насельніцтву, што дэвальвацыя спрыяльна адбіваецца на экспарце прадукцыі, дазваляе мець пазытыўнае сальда плацёжнага балянсу і пагашаць зьнешнія пазыкі», — цытуе інтэрнэт-рэсурс свайго суразмоўцу. — «Адзін чыноўнік з Адміністрацыі таксама ўнёс прапанову запусьціць „качку“, што нібыта дэвальвацыю справакавалі замежныя кампаніі з мэтай скупкі за бясцэнак беларускіх прадпрыемстваў».
«У якасьці асноўных захадаў кантролю над сытуацыяй на пасяджэньні разглядалася пытаньне замарозкі ўкладаў і абмежаваньне па зьняцьці гатоўкі ў банкаматах», што, паводле крыніцы ў Нацбанку, можа адбыцца «ўжо ў кастрычніку бягучага году».
На сёньня курс складае 8260 беларускіх рублёў за даляр ЗША. Паводле прагнозаў Нацбанку, сярэднегадавы курс па выніках 2012 году павінен скласьці 9150 рублёў за даляр.
Першая дэвальвацыя нацыянальнай валюты адбылася ў Беларусі 2 студзеня 2009 году, калі курс рубля да даляра быў зьніжаны на 20,45%.
Наступная дэвальвацыя, на 56,3%, была праведзена 24 траўня 2011 году.
14 верасьня таго ж году дэ-факта адбылася яшчэ адна дэвальвацыя, калі па выніках першай дадатковай гандлёвай сэсіі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра склаў 8600 беларускіх рублёў, перавысіўшы ў 1,6 раза афіцыйны курс, усталяваны на асноўных таргах (5355 рублёў).

Дэвальвацыі мінулых гадоў