Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя вырашыла не заводзіць крымінальную справу за адрэзаныя дзюбы бакланаў


Міліцыя Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці адмовілася заводзіць крымінальную справу за жывадзёрства, учыненае над птушанятамі бакланаў.

Пра гэта БелаПАН паведаміў раённы пракурор Яўген Бабенка.

Пасьля таго як міліцыя адмовілася заводзіць крымінальную справу, матэрыялы перадалі ў Лукомскі сельскі выканаўчы камітэт. Там на жывадзёра, імя якога не называецца, склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкула «жорсткае абыходжаньне з жывёламі, якое пацягнула іх гібель або калецтва, а таксама катаваньне жывёлаў».

Абвінавачаны можа атрымаць штраф да 3 мільёнаў рублёў альбо арышт да 15 сутак.

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя БелаПАН паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй пра расьсьледаваньне факту калецтва птушанятаў. Маўляў, гэта не адносіцца да кампэтэнцыі міністэрства.

16 чэрвеня ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці арнітолягі знайшлі дзясяткі маладых птушак з адрэзанымі дзюбамі.

Больш за дзьве з паловай тысячы чалавек падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем да пракуратуры Віцебскай вобласьці пачаць расьсьледаваньне факту жывадзёрства над бакланянятамі.

Пакалечаных птушанятаў, якія не памерлі самі, забілі іньекцыямі — з такім калецтвам яны былі асуджаныя на сьмерць ад голаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG