Сьвет будзе назіраць за шматтысячным парадам алімпійцаў на цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Лёндане 27 ліпеня. А пакуль спартоўцы будуць спаборнічаць за права звацца самым моцным ці самым хуткім, многія гледачы будуць задавацца пытаньнем: якая каманда лепш апранутая? Таму дызайнары пастараліся, каб форма адпавядала ня толькі модзе, але й прадстаўленай краіне.
Як выглядае форма алімпійскіх зборных?

1
Украінскі спартовец у параднай квяцістай форме з раскрыхстаным каўняром падчас параду ў Кіеве.

2
Беларуская дэлегацыя на Алімпійскія гульні прыехала ў гладкіх белых касьцюмах. Фотасэсія на плошчы Перамогі ў Менску перад ад'ездам у Лёндан.

3
Італьянскі можны брэнд Ermanno Scervino распрацаваў афіцыйную форму для Азэрбайджану. Паводле чутак, гэта самая дарагая форма на Алімпіядзе. Вышытая нацыянальнымі колерамі, з паўмесяцам і васьміканцовай зоркай - так, як на сьцягу Азэрбайджану.

4
Цяжкаатлет Ільля Ільін апрануты ў Казаскую уніформу колераў нацыянальнага сьцягу. Дызайнэр Куралай Нуркадзілава патлумачыла, што яе праца - гэта мікс вулічнай моды і клясычнага стылю.

5
Расейскія плыўчыхі могуць пахваліцца формай, якую распрацавала маскоўская марка Bosco di Ciliegi.

7
Кіргіскія алімпійцы сустракаюцца з прэзыдэнтам Алмазбэк Атамбаевым ў Белым доме ў Бішкеку. На плячах - традыцыйныя кіргіскія ўзоры.

8
Каманда таджыцкіх алімпійцаў пазуе перад фотакамэрамі ў Душанбэ. Спартоўцы апранутыя ў афіцыйную алімпійскую форму. Форма выкананая ў цэнтральнаазіяцкім стылі

9
Удзельніцы малдоўскай алімпійскай зборнай апранутыя ў блюзкі з элемэнтамі народных строяў.

10
Грузінскія спартоўцы пазуюць у сваіх спартовых касьцюмах. Іх афіцыйная форма, распрацаваная грузінскім мадэльерам Эка Гоцырыдзэ, будзе прадстаўлена на цырымоніі адкрыцьця. Ужо ў пятніцу.