Алімпійская паходня, на якой праносяць агонь з грэцкай Алімпіі (месца першых гульняў 2800 гадоў таму) у месца цяперашніх гульняў, быў уведзены ў 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Бэрліне. Эстафэта алімпійскага агню сёлета пачалася ў Грэцыі, пройдзе па гарадах Вялікабрытаніі і закончыцца 27 ліпеня ў Лёндане.
Алімпійскі агонь — ад нацысцкага Бэрліну да камуністычнага Кітаю

1
Акторка Іна Мэнэгакі грае ролю вярхоўнай жрыцы. Яна трымае алімпійскі агонь падчас цырымоніі запальваньня алімпійскай паходні да пачатку Алімпійскіх гульняў 2012 году на месцы старажытнай Алімпіі, 9 траўня 2012 г.

2
Фрыц Шыльген нясе Алімпійскі агонь да адкрыцьця Алімпійскіх Гульняў у Бэрліне ў 1936 годзе, пасьля падарожжа ў 3422 км.

3
Канцлер Нямеччыны Адольф Гітлер дае нацысцкі салют падчас цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Бэрліне ў 1936 годзе.

4
Мэксыканская бягуньня Норма Энрыкета Базіліо дэ Сатела стала першай жанчынай, якая запаліла Алімпійскі агонь у Мехіка ў кастрычніку 1968 году.

5
Удзельнік экіпажу касьмічнага карабля "Калюмбія" Рычард Лінэхан (справа) трымае алімпійскую паходню ў ліпені 1996 году, першы палёт алімпійскага агню ў космас.

6
Былы баксёр у супэрцяжкай вазе і алімпійскі чэмпіён 1960 году Мухамад Алі трымае паходню на Алімпійскім стадыёне ў Атлянце ў ліпені 1996 году.

7
З дапамогай спэцыяльна распрацаванай бліскавіцы, аўстралійскі дайвер Вэндзі Крэйг Дункан нясе алімпійскую паходню пад вадой Вялікага Бар'ернага рыфу ў чэрвені 2000 году.

8
Аўстралійская спартоўка Кэці Фрыман запальвае алімпійскую чару ў Сыднэі ў верасьні 2000 году.

9
Прэзыдэнт Кітаю Ху Цзіньтао запальвае Алімпійскі агонь на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне 31 сакавіка 2008 году, напярэдадні сусьветнай эстафэты, падчас якой агонь праехаў 130000 кілямэтраў.

10
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў трымае алімпійскую паходню на стадыёне па-за межамі горада Алматы, гэта першы прыпынак пасьля Пэкіну, у красавіку 2008 году.

11
Эстафэта алімпійскага агню пэкінскіх гульняў выклікала пратэсты супраць парушэньняў правоў чалавека ў Кітаі і за незалежнасьць Тыбэту, як, напрыклад, гэты пратэст у Парыжы ў красавіку 2008 года.

12
Тры дэманстранты на мосьце "Залатыя Брамы" разгарнулі дзьве расьцяжкі "Свабодны Тыбэт", Сан-Францыска, Каліфорнія, у красавіку 2008 году.

13
Афіцэр інданэзійскай паліцыі стаіць побач з антыкітайскім банэрам падчас дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасьці Тыбэту, арганізаванай падчас наведваньня алімпійскай паходні Джакарты ў красавіку 2008 году.

14
Кітайская зорка баскетболу Яо Мін трымае алімпійскую паходню на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне, у жніўні 2008 года.

15
Дызайн алімпійскай паходні для гульняў 2012 году ў Лёндане быў распрацаваны ў чэрвені 2011 году.

16
Брытанскі баксёр Аляксандрас Лукас трымае паходню з алімпійскім агнём падчас эстафэты алімпійскага агню пасьля цырымоніі яго запальваньня ў Старажытнай Алімпіі 10 траўня 2012 году.