Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў Беларусі.
Першы плацёж па вяртаньні крэдыту stand-by беларускі бок зрабіў 13 красавіка гэтага года ў памеры эквівалентным $99,8 млн.
Пасьля звароту беларускіх уладаў Рада выканаўчых дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 году ўхваліла праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленьне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд.
Пазьней на запыт беларускага боку МВФ павялічыў агульны аб’ём фінансаваньня да $3,46 млрд.
«Рэалізацыя праграмы завяршылася ў красавіку 2010 году, што дазволіла забясьпечыць станоўчую дынаміку па шэрагу пазыцыяў у эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры Беларусі», паведамілі БлТА ў Мінфіне.
З 1992 па 2008 год Беларусь двойчы выкарыстала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сыстэмных трансфармацыяў — $217,2 млн. і па мэханізьме стэнд-бай — $77,4 млн. У лютым 2005 году Беларусь цалкам пагасіла названыя крэдыты МВФ.
Беларусь — сябра МВФ з 1992 году. У 1992 годзе ў Менску адкрыта прадстаўніцтва МВФ.