Мастачка Марына Напрушкіна, якая зладзіла перад будынкам АБСЭ ў Вене акцыю супраць прыезду Ярмошынай, распавяла Эўрарадыё пра сустрэчу са старшынёй ЦВК.
Напрушкіна: «Мы стаім у дзьвюх кропках, раздаем перад уваходам у будынак АБСЭ улёткі. Лідзія Ярмошына прайшла, прапланіравала з высока паднятай галавой, узяла улётку, на якой яна сама была намаляваная. І сказала: „Вось як выглядае слава“. І задаволеная ўвайшла ў будынак».
13 ліпеня адбудзецца другі дзень канфэрэнцыі «Дэмакратычныя выбары і назіраньне за імі». Праціўнікі зьяўленьня Ярмошынай у Эўропе будуць суправаджаць яго вулічнай выставай з палітычных коміксаў.