Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіч: «Майстроўня» была асяродкам прадукаваньня людзей з нацыянальнай сьвядомасьцю


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч

У Менску 5 і 6 ліпеня пройдуць прэзэнтацыі новай кнігі Бібліятэкі Свабоды «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» — пра першае публічнае аб’яднаньне моладзі новага часу (1980).

Сваю думку пра новае выданьне выказвае адзін з герояў кнігі Віктар Івашкевіч:

«Шмат з кім я сустракаўся пасьля таго, як скончылася „Майстроўня“, і мне было цікава даведацца, што як бы і куды б іх лёс ні кідаў, яны ўсю гэтую беларушчыну, якая ўмацавалася ў іх сэрцах і душах падчас „Майстроўні“, несьлі і нясуць усё сваё жыцьцё, незалежна ад таго, чым яны займаюцца. І ў гэтым сэнсе „Майстроўня“ была асяродкам прадукаваньня людзей з нацыянальнай сьвядомасьцю ў душы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG