Сваё меркаваньне пра новае выданьне выказвае адзін з герояў кнігі Гэнік Лойка:
«Атрымалася цудоўная кніга. Дастаткова фотаматэрыялаў, яны добра пададзеныя. І пра нашу суполку, і нашу пераемнасьць, і нашых старэйшых паплечнікаў, як Алеся Марачкіна, Міколу Купаву, Зянона Пазьняка і іншых. Ёсьць нават вельмі прыгожы здымак, дзе „Майстроўня“ і старэйшае пакаленьне адраджэнцаў.
Роля гэтай кнігі вельмі значная, бо зь цягам часу яна стане дакумэнтам, паводле якога нашы нашчадкі будуць вывучаць гісторыю. „Майстроўня“ хоць і маленькая, хоць, магчыма, і незаўважная для кагосьці была ў свой час, але яна зрабіла вельмі важную справу. Сёньня ў краіне беларуская мова — дзяржаўная. Гэта таксама заслуга і нашай „Майстроўні“».