Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парад у падтрымку расейскіх геяў


Імігранты з краінаў – былых рэспублік Савецкага Саюзу выйшлі на вуліцы Нью-Ёрку 24 чэрвеня на гей-парад, які меў на мэце зьвярнуць увагу на парушэньні правоў гомасэксуалістаў у Расеі.

Ніна Лонг, 33-гадовая эмігрантка з Беларусі, якая дапамагала ў арганізацыі шэсьця, сказала, што асабіста знаёмая з эмігрантамі з Расеі, Украіны, Беларусі, Азэрбайджану, Армэніі і Латвіі сярод 70-ці дэманстрантаў – і гэта яшчэ ня ўсе краіны былога Савецкага Саюзу, якія былі прадстаўленыя.

Арганізатарам маршу выступіла RUSA LGBT – група падтрымкі геяў расейскага паходжаньня. Заснавальніца групы, 49-гадовая Алена Гольцман сказала, што група пераўтварылася ў праваабарончую арганізацыю, якая дамагаецца роўных правоў для геяў як у расейскамоўных краінах, гэтак і ў Нью-Ёрку.

На самым пачатку шэсьця Гольцман сабрала вакол сябе групу, якая скандавала: «Давайце пакажам – рускія ідуць! Яны тут!». А адзін чалавек з натоўпу ўсклікнуў – «І яны дзіўныя!»

Дэманстранты былі бестурботная, танцавалі, гучала расейская музыка, пускаліся мыльныя бурбалкі.

Але іх лёзунгі былі сур'ёзнымі. Яны размахвалі сьцягамі і трымалі плякаты з надпісам «У Маскве забаранілі гей-парад на працягу наступных 100 гадоў», «17 былі арыштаваныя за вясёлкавы сьцяг ў Расеі» , «У Расеі парушаюцца правы чалавека», і «Ніводзін урад ня мае права загадваць грамадзянам, каго кахаць!».

Многія з дэманстрантаў мелі белыя стужкі, павязаны вакол запясьця, – зусім як удзельнікі нядаўніх масавых акцыяў пратэсту ў Расеі.

Гісторыя самой Алены Гольцман – паказальная. Яна выйшла замуж за мужчыну у 18 гадоў і нарадзіла двух дзяцей, перш чым знайшла ў сябе мужнасьць заявіць сваёй сям’і, што яна – лесьбіянка. Яна разышлася з мужам і ізноў пабралася шлюбам – цяпер ужо з жанчынай.

Дачка Алены Гольцман ўзяла ўдзел у гей-парадзе. Яна сказала, што і сын быў бы тут – калі б быў у гэты дзень у Нью-Ёрку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG