Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марына Дубіна: зялёны рух будзе ўзмацняцца


Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін».
Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін».

Госьця эфіру — Марына Дубіна, прадстаўніца Экалягічнае таварыства «Зялёная сетка». Сёньня суд Фрунзенскага раёну Менску адмовіў групе беларускіх эколягаў у судовым пазове супраць замежнага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гатэль «Пэкін-Менск».

Знаткевіч: Чаму эколягі вырашылі змагацца супраць пабудовы гатэлю? Якое менавіта шкоднае ўзьдзеяньне?

Дубіна: Сутнасьць пазову была непасрэдна зьвязана з тым, што адміністрацыя Ленінскага раёну, калі было прынятае рашэньне аб зьнішчэньні дрэваў на тэрыторыі парку 40-годзьдзя Кастрычніка, то яно адпаведна зь дзейным на той момант заканадаўствам павінна было быць абмеркаванае зь мясцовымі жыхарамі. А такога абмеркаваньня высечкі дрэваў не праводзілася. На гэтым і грунтуюцца нашы пазоўныя патрабаваньні.

Знаткевіч: Ці хапае ў Менску зялёных зонаў, ці хапае дрэваў?

Дубіна: Каб у горадзе сапраўды праводзілася належная палітыка разьвіцьця, то, відаць, хапала б. Але ў апошні час мы бачым толькі, што зялёных зонаў высякаецца ўсё больш, усё больш зьнікае сквэраў, зьнікаюць дрэвы з прыдамовых тэрыторыяў. І калі я гляджу на масавую забудову апошніх гадоў, то не магу сказаць, што ў Менску гэтага дастаткова. Мы ўсё болей бачым, што будуюцца жылыя дамы, старая забудова ушчыльняецца новай, будуюцца бізнэскомплексы, а дрэвы, якім па 60-70 гадоў, што пры гэтым зьнікаюць, ня могуць быць адноўленыя кампэнсацыйнымі пасадкамі.

Знаткевіч: Жыхары Менску занепакоеныя гэтым ці абыякавыя?

Дубіна: Мне здаецца, што апошнім часам людзі, якія асабіста сутыкаюцца з гэтым, праяўляюць актыўнасьць і спрабуюць нешта зрабіць, спрабуюць зьвярнуць увагу на гэтую праблему. Ну а тыя, хто не сутыкнуўся і іх гэта асабіста ня тычыцца, яны не разумеюць, як добра жыць у чыстым горадзе і дыхаць чыстым паветрам, а ня жыць у каменных джунглях. На прыкладзе Ўручча відаць, што людзі спрабуюць бараніць свае інтарэсы. Я мяркую, што хутка сытуацыя зьменіцца, людзі стануць больш актыўнымі і будуць неабыякавыя ня толькі да тых праблемаў, якія тычацца іх непасрэдна, але і да праблемаў усяго гораду.

Слухаць гутарку цалкам:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:15 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG