Кансалтынгавая група «Мэрсэр» штогод вызначае рэйтынг гарадоў сьвету паводле сярэдняга кошту жыцьця. Узначальвае сьпіс самых дарагіх гарадоў Токіё.
«Мэрсэр» вылічвае сярэдні кошт жыцьця ў 214 вялікіх гарадах сьвету, каб дапамагчы транснацыянальным карпарацыям вызначыць грашовую кампэнсацыю для супрацоўнікаў-замежнікаў. Пры гэтым параўноўваюцца цэны на 200 тавараў і паслуг: харчы, уключна з алькаголем і цыгарэтамі, вопратка, забавы, грамадзкае харчаваньне, транспарт і арэнда жытла. За аснову бярэцца кошт жыцьця ў Нью-Ёрку, які ацэньваецца на 100 балаў.
Сёлета на першае месца выйшаў Токіё, абагнаўшы сталіцу Анголы Луанду, якая летась узначальвала сьпіс. Чаму гэтая афрыканская краіна ўжо пяты год патрапляе ў лідэры паводле кошту жыцьця для замежнікаў?
Сярод асноўных прычынаў кошту жыцьця – высокія цэны на тавары і паслугі, а таксама наступствы трох дзесяцігодзьдзяў грамадзянскай вайны. Прыбыткі замежных кампаніяў, атрыманыя ў Анголе за кошт здабычы нафты і алмазаў, ствараюць падвышаны попыт на жытло высокай якасьці, дарагія рэстарацыі, аўтамабілі, жытло і вопратку, у той час як большасьць ангольцаў жывуць на мяжы жабрацтва. У краіне амаль усе харчы імпартныя, таму літар малака можа каштаваць тры даляры, а арэнда двухпакаёвай кватэры – каля сямі тысячаў даляраў на месяц.
На трэцім радку ў рэйтынгу – японскі горад Осака, Масква заняла чацьвёртае месца. Завяршае пяцёрку самых дарагіх гарадоў Жэнэва. У многіх эўрапейскіх гарадах кошт жыцьця зьнізіўся – на думку экспэртаў, з-за эканамічнага крызысу эўразоны.
Летась Беларусь займала 193 месца ў гэтым сьпісе, у 2010 годзе – 192.
50 25 Вікторыя Сэйшэлы

Рэйтынг 50-ці гарадоў сьвету
| сакавік 2012 | сакавік 2011 | горад | краіна |
| 1 | 2 | Токіё | Японія |
| 2 | 1 | Луанда | Ангола |
| 3 | 6 | Осака | Японія |
| 4 | 4 | Масква | Расея |
| 5 | 5 | Жэнэва | Швэйцарыя |
| 6 | 7 | Цурых | Швэйцарыя |
| 7 | 8 | Сінгапур | Сінгапур |
| 8 | 3 | Нджамена | Чад |
| 9 | 9 | Ганконг | Ганконг |
| 10 | 11 | Нагоя | Японія |
| 11 | 14 | Сыднэй | Аўстралія |
| 12 | 10 | Сан-Паўла | Бразылія |
| 13 | 12 | Рыа-дэ-Жанэйра | Бразылія |
| 14 | 16 | Бэрн | Швэйцарыя |
| 15 | 21 | Мэльбурн | Аўстралія |
| 16 | 21 | Шанхай | Кітай |
| 17 | 20 | Пэкін | Кітай |
| 18 | 15 | Осла | Нарвэгія |
| 19 | 30 | Пэрт | Аўстралія |
| 20 | 12 | Лібэрвіль | Габон |
| 21 | 17 | Капэнгаген | Данія |
| 22 | 19 | Сэул | Паўднёвая Карэя |
| 23 | 34 | Канбэра | Аўстралія |
| 24 | 31 | Брысбэн | Аўстралія |
| 25 | 18 | Лёндан | Вялікабрытанія |
| 26 | 44 | Хартум | Судан |
| 27 | 46 | Адэлаіда | Аўстралія |
| 28 | 29 | Ст. Пецярбург | Расея |
| 29 | 51 | Каракас | Вэнэсуэла |
| 30 | 43 | Шэн'ян | Кітай |
| 31 | 38 | Тэль-Авіў | Ізраіль |
| 32 | 38 | Гуанчжоў | Кітай |
| 33 | 32 | Нью-Ёрк | ЗША |
| 34 | 23 | Нямэй | Нігер |
| 35 | 70 | Рангун | М'янма |
| 36 | 61 | Кіншаса | Конга |
| 37 | 27 | Парыж | Францыя |
| 38 | 25 | Мілан | Італія |
| 39 | 41 | Лагос | Нігерыя |
| 40 | 63 | Бамака | Малі |
| 41 | 67 | Абіджан | Кот-д'Івуар |
| 42 | 34 | Рым | Італія |
| 43 | 55 | Браззавіль | Конга |
| 44 | 39 | Джыбуці | Джыбуці |
| 45 | 33 | Бразылія | Бразылія |
| 46 | 39 | Стакгольм | Швэцыя |
| 47 | 37 | Наўмеа | Новая Каледонія |
| 48 | 36 | Вена | Аўстрыя |
| 49 | 48 | Баку | Азэрбайджан |