Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс адзначыў, што ЭГУ рыхтуе будучае пакаленьне Беларусі і дае надзею на стварэньне ў гэтай краіне адкрытага грамадзтва, якое будзе грунтавацца на лібэральных і дэмакратычных каштоўнасьцях, паведамляе партал DELFI са спасылкай на прэсавую службу МЗС Літвы.
Сёньня міністар узяў удзел у штогадовай Асамблеі донараў Мэтавага фонду ЭГУ і ва ўрачыстасьцях, прысьвечаных 20-м угодкам дзейнасьці унівэрсытэту.
«Мы верым, што гэтыя маладыя людзі змогуць належным чынам удзельнічаць у працэсе разьвіцьця беларускага грамадзтва і будуць спрыяць большай адкрытасьці краіны ў адносінах да каштоўнасьцяў заходняга сьвету», – заўважыў Ажубаліс.
Паводле яго слоў, унівэрсытэт грунтуецца на павазе да лібэральных традыцыяў адукацыі і аб'ядноўвае лепшыя ідэі Ўсходу і Захаду, зьяўляецца адным з найбольш важных трансатлянтычных праектаў для эўрапейскай будучыні Беларусі.
Таму, паводле міністра, неабходна працягваць аказваць падтрымку гэтай навучальнай установе, якая ў цяперашні час знаходзіцца ў выгнаньні да таго часу, пакуль яна ня зможа вярнуцца ў Менск.
«Падтрымліваючы ЭГУ, мы ўдзельнічаем у пазытыўных зьменах у Беларусі. Гэта – наш унёсак у будучыню беларускага грамадзтва», – дадаў міністар замежных справаў Літвы.
ЭГУ быў заснаваны ў 1992 годзе ў Беларусі, аднак у 2005 годзе, пад ціскам уладаў краіны, унівэрсытэт быў пераведзены ў Вільню. У цяперашні час ва ўнівэрсытэце навучаюцца 1800 студэнтаў, большасьць зь якіх зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі.
Мэтавы фонд ЭГУ – асноўны цэнтар донарскай дапамогі і падтрымкі, які зьбірае і разьмяркоўвае сродкі донараў. Фонд быў заснаваны ў 2008 годзе з ініцыятывы Эўрапейскай Камісіі і рашэньня Рады міністраў паўночных краін.
* * *
6 чэрвеня ў Віленскай ратушы адбудзецца ўрачысты прыём з нагоды сьвяткаваньня 20-х угодкаў заснаваньня Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ).
Прэм’ер-міністар Літвы ды іншыя адмысловыя госьці, у тым ліку дыпляматы, замежныя навукоўцы, бізнэсоўцы і лідэры грамадзянскай супольнасьці, зьбяруцца разам, каб адзначыць мужнасьць і адданасьць выкладчыкаў, выпускнікоў і студэнтаў ЭГУ, якія пераадолелі неверагодныя выклікі, каб даць студэнтам і дасьледчыкам магчымасьць карыстацца акадэмічнымі свабодамі, гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўнівэрсытэту.
Урачысты прыём станецца кульмінацыйным момантам першага вечару сустрэчы выпускнікоў ЭГУ ў Вільні, на якую запрошаныя ўсе выпускнікі ЭГУ менскага і віленскага пэрыядаў. За час існаваньня ЭГУ яго выпускнікамі сталі амаль 2000 студэнтаў, сярод іх каля 700 – у віленскі пэрыяд дзейнасьці ўнівэрсытэту.