Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загадкі беларускай ідэнтычнасьці


На канфэрэнцыі «Будучыня Беларусі», якая адбылася ў Вільні і была прысьвечаная 20-м угодкам незалежных дасьледаваньняў у Беларусі, Андрэй Адамовіч, прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Будзьма» агучыў зьвесткі нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў 2011 годзе сацыялягічнай лябараторыяй Новак на тэму нацыянальнай ідэнтычнасьці. Раней аналягічнае дасьледаваньне было праведзенае ў 2009 годзе:

– доля апытаных, якія стала гавораць у побыце па-беларуску, з 2009 году зьнізілася з 5.8% да 3.9%. У якасьці матыву, чаму людзі не гавораць па-беларуску, большасьць называе – «няма беларускамоўнага асяродзьдзя»;

– толькі 2.5% апытаных наагул не разумеюць беларускую мову, прыкладна чвэрць апытаных разумеюць гутарковую мову, але ня могуць чытаць, пісаць і размаўляць, 48% кажуць, што могуць чытаць па-беларуску, кепска пішуць, але ня могуць гаварыць, і 23.4% адказалі, што валодаюць мовай свабодна;

– у адказах на пытаньне пра родную мову можна было пазначаць некалькі моваў, вынікі атрымаліся наступныя: беларуская – 57.2 %, расейская – 78.7%, польская – 1.1%, украінская – 1%. Прыкладна траціна апытаных назвалі роднымі беларускую і расейскую мовы;

– у адказах на пытаньне пра першую беларускую дзяржаву ў гісторыі 25% назвалі Полацкае княства, ВКЛ – 44%, БНР – 10%, БССР – 18%, РБ – 16%;

– пры гэтым 9.7% лічаць беларускімі нацыянальнымі сымбалямі бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня», 73% апытаных аддаюць перавагу існым дзяржаўным сымбалям.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG