Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прывезла на Каны тры фільмы і гарэлку


Каны. Плякат фільму «ТойХтоПройшовКрізьВогонь», 23 траўня 2012
Каны. Плякат фільму «ТойХтоПройшовКрізьВогонь», 23 траўня 2012

На некалькі гадзінаў украінскі павільён трапіў у цэнтар увагі ўдзельнікаў 65-га Канскага фэстывалю. Гучаў расейскі шансон, украінскія баляды, гаварылі пра кіно і футбол. Расьпешчаную канскую публіку частавалі гарэлкай і крэкерамі.

Украіна на самым буйным эўрапейскім кінафэстывалі ў межах кінакірмашу прадставіла ажно тры стужкі: «ТойХтоПрайшоўСкрозьВагонь» рэжысэра Мыхайла Іліенка, пабудаваную на гісторыі савецкага героя, які стаў вязьнем ГУЛАГу; «У кожнага свой Чэхаў» — 5 мікрафільмаў паводле п’есаў Антона Чэхава; і «Чэмпіёны з падваротні» Ахтэма Сейтаблаева, прэзэнтаваць які прыехаў выканаўца галоўнай ролі кіназорка Аляксей Гарбуноў і Кіраўніца дзяржаўнай агенцыі Украіны ў пытаньнях кіно Кацярына Капылава

Украінскі павільён на Канах 2012. Па тэлевізары фільм "Чэмпіёны з падваротні"
Украінскі павільён на Канах 2012. Па тэлевізары фільм "Чэмпіёны з падваротні"

Фільм пабудаваны на рэальных падзеях. Пра тое, як Украіна перамагла ў чэмпіянаце сьвету па вулічн​ым футболе сярод бамжоў. Гэта гісторыя футбаліста, які быў пасьпяховы, пасьля сьпіўся, прадаў кватэру, пакуль не спатрэбілася трэніраваць каманду дзяцей-бамжоў. Гэта і вярнула яго да жыцьця.

Аляксей Гарбуноў адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

Радыё Свабода: Якім акторам Вы сябе лічыце болей — украінскім ці расейскім?

Аляксей Гарбуноў: Я сябе лічу, як гэта сказаць, грамадзянінам сьвету. Я так заўжды лічыў. Пакулькі я цяпер у францускім кіно здымаюся. Восеньню паеду да палякаў здымацца. Уласна гэта ня першая карцін атам. Але большая частка майго жыцьця ў Маскве. Без Расеі мы нікуды.



Украінскі актор Аляксей Гарбуноў выканаў некалькі песень падчас Канскага кінафэстывалю 2012. 23 траўня 2012
Украінскі актор Аляксей Гарбуноў выканаў некалькі песень падчас Канскага кінафэстывалю 2012. 23 траўня 2012
Радыё Свабода: Ці сочыце вы за палітычнай сытуацыяй ва Ўкраіне?

Аляксей Гарбуноў: Я сачу, але я не хачу на гэтую тэму размаўляць, скажу шчыра. Таму што калі я знаходжуся ў Маскве альбо ў Кіеве, акрамя палітыкі людзі ні пра што не размаўляюць. шчыра кажучы, я ўжо сыты вось так. Давайце лепш пра кіно. Так сумленьней.

Радыё Свабода: Ці можа кіно зьмяніць сытуацыю ў грамадзтве?

Аляксей Гарбуноў: Я ня думаю, што кіно можа зьмяніць людзей. Напэўна, трошачку можа зрабіць лепшымі. Але ж не задача кіно — мяняць людзей. Задача — размаўляць на мове сэрца зь людзьмі. Гэта адзіная мова, якая зразумелая ўсім нацыянальнасьцям. Гэтым добрыя музыка і кіно.



Аляксей Гарбуноў: «Хочацца, каб беларусы радасьней жылі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:42 0:00


Радыё Свабода: Што можаце перадаць беларусам?

Аляксей Гарбуноў: Кожны год прыяжджаю ў Менск, зь 1997 году, пачынаючы зь першай «Каменскай». Менск — выдатны горад. Хочацца, каб беларусы там радасьней жылі, весялей. каб было ў вас тое, што хочуць усе людзі: мір, здароўе, праца, нармальная зарплата і адкрытыя межы.



Кацярына Капылава, дырэктар Агенцыі па справах кіно Ўкраіны. 23 траўня 2012
Кацярына Капылава, дырэктар Агенцыі па справах кіно Ўкраіны. 23 траўня 2012
Кіраўніца дзяржаўнай агенцыі Украіны ў пытаньнях кіно Кацярына Капылава павітала на ўкраінскай мове, што адзначылі ўсе прысутныя журналісты. У інтэрвію «Радыё Свабода» яна падкрэсьліла выключную важнасьць удзелу Украіны ў Канскім фэстывалі.

«Для Ўкраіны гэта першы сур’ёзны крок у далучэньні да сусьветнай кінасупольнасьці, для Ўкраіны гэта пэрспэктыва. Яшчэ пройдзе досыць часу, перад тым, каб Украіна пакарыла Канскі фэстываль. Але Ўкраіна ўжо сёньня мае 12 гульнявых фільмаў у вытворчасьці, 8 зь якіх здымаюць у супрацы зь іншымі эўрапейскімі краінамі. Думаю, мы іх пабачым напрыканцы 12 — пачатку 12-га гадоў. Мы разьвіваем дэбютнае ўкраінскае кіно, украінскую дакумэнталістыку і ўкраінскія анімацыйныя фільмы. У наступным годзе спадзяемся паказаць тут некалькі фільмаў».



К.Капылава пра Ўкраіну ў Канах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:44 0:00


Напрыканцы прэзэнтацыі Аляксей Гарбуноў запрасіў усіх на тэрасу з выглядам на мора, дзе выканаў некалькі песень пад гітару, у тым ліку шансон Гарыка Сукачова, песьні з савецкіх кінафільмаў, украінскія баляды. Адну зь песень закончыў споклічам «Хай Жыве Бацькаўшчына!»



А.Гарбуноў сьпявае ў Канах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:16 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG