«Мы лічым, што правядзеньне Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі будзе падтрымліваць і легітымізаваць рэжым, які парушае правы чалавека. Таму мы будзем працягваць нашу кампанію „Не гуляй з дыктатарам“, пакуль Міжнародная фэдэрацыя хакею не адменіць сваё рашэньне аб правядзеньні Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў, апублікаванай на сайце www.minsk2014.no.
Пад заявай падпісаліся прадстаўнікі васьмі праваабарончых арганізацыяў:
Пад заявай падпісаліся прадстаўнікі васьмі праваабарончых арганізацыяў:
- Östgruppen (Швэцыя)
- Нарвэскі ПЕН-цэнтар
- Нарвэскі Хэльсінскі камітэт
- Libereco (Швайцарыя)
- «Правы чалавека ў Беларусі» (Нямеччына)
- «Чалавек у нядолі» (Чэхія)
- «Грамадзянская Беларусь» (Чэхія)
- «Людзі ў небясьпецы» (Славаччына)