Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гарадку забаранілі чарнобыльскі пікет


Леанід Аўтухоў
Леанід Аўтухоў

Заяўку на правядзеньне пікету 26 красавіка падаваў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Леанід Аўтухоў.

Ён прасіў, каб яго паклікалі ў райвыканкам, калі чыноўнікі будуць прымаць рашэньне па пікеце, — хацеў давесьці мясцовым уладам свае аргумэнты. Але запрашэньня актывіст не дачакаўся — яму даслалі стандартную адмову.

«Гэтым пікетам мы хацелі сказаць «Не» новаму Чарнобылю — гэта наша стаўленьне да будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі. Таксама зьбіраліся ўшанаваць сьветлую памяць загінулых і ўсіх тых, хто паклаў сваё здароўе на ліквідацыі наступстваў «мірнага атаму», — сказаў Леанід Аўтухоў.

Некалькі дзён таму адмовы на правядзеньне трох «чарнобыльскіх» пікетаў атрымаў віцебскі сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў. Ён запрашаў адміністрацыі трох раёнаў Віцебску далучыцца да арганізацыі мерапрыемстваў, бо лічыць абмеркаваньне наступстваў чарнобыльскай трагедыі надзвычай важнай тэмай для размовы землякоў з уладамі. Аднак на ягоную прапанову чыноўнікі не адказалі, а пікеты забаранілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG