Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парфянкоў: Не магу сказаць, што мы выйшлі на волю


Госьць «Свабоды» – былы палітвязень, абаронца Курапатаў Васіль Парфянкоў, які быў асуджаны за Плошчу на 4 гады зьняволеньня і вызвалены з-за кратаў 13 жніўня.

Супраць Васіля Парфянкова заведзеная новая крымінальная справа – аб парушэньні умоваў прафіляктычнага нагляду. Максымальны тэрмін пакараньня – год калёніі. Васіль Парфянкоў прызнаў, што ў яго былі парушэньні ўмоваў нагляду.

Соўсь: Васіль, у чым парушэньні?

Парфянкоў: Сёньня пыталіся, чаму я ня быў дома, калі павінен быў знаходзіцца дома з восьмай вечара да шостай раніцы. Так сталася, што ў краму выходзіў, а ў гэтым часе прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, дык і атрымлівалася парушэньне. Было, калі спазьніўся на штотыднёвую адметку ў РАУС, бо стаялі трамваі, давялося ісьці пешшу, і зноў парушэньне. Суд пакуль невядома калі, заўтра а 10-й зноўку выклікаюць ў РАУС на гутарку.

Соўсь: З чым вы зьвязваеце такую пільную ўвагу да вас?

Парфянкоў: Ну з чым тут зьвязаць... Яны паглядзелі, што працягваю займацца грамадзкай дзейнасьцю, браў удзел у акцыях апазыцыйных. Непатрэбныя ім людзі, якія змагаюцца за Беларусь, на свабодзе.

Соўсь: Ці няма ў вас адчуваньня, што пра вас забылі і цяпер самому даводзіцца супрацьстаяць новаму перасьледу? Што менш стала ўвагі з боку грамадзкасьці?

Парфянкоў: Было, вядома, адчуваньне. І ад праваабаронцаў хацелася б большай падтрымкі. Каб не забывалі тых, хто цяпер за кратамі, і тых, хто выйшаў, бо яны пад пагрозай і ў кожны момант могуць вярнуцца назад. Бо яны ня будуць спыняць сваю грамадзкую актыўнасьць. Трэба, каб больш было ўвагі да нас, хто выйшаў, але... Я не магу сказаць, што мы выйшлі на волю. Судзімасьць засталася, усе гэтыя нагляды, адметкі, усё астатняе. Найменшае – ня так сказаў, ня там выйшаў – усё, назад за краты.

Цалкам размову можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:07:50 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG