Гэтую ўзнагароду атрымліваюць праваабаронцы, журналісты, літаратары, якія змагаюцца ў несвабодных краінах за свабоду выказваньня меркаваньняў.
«Для майго мужа будзе сапраўдным сюрпрызам, калі я, вярнуўшыся дадому, напішу пра гэта», — завіла нарвэскім журналістам на цырымоніі ўзнагароджаньня жонка Бяляцкага Натальля Пінчук. Яна ўпэўненая, што прэмія ўзрадуе яе мужа.
Паводле прадстаўнікоў Association Freedom of Expression-Preis, узнагарода, прысуджаная Алесю Бяляцкаму, — гэта ацэнка ягонай працы і тых высокіх мэтаў, якія ставяць перад сабой праваабаронцы «Вясны». Таксама гэта прызнаньне дзейнасьці беларускага палітзьняволенага на міжнародным узроўні.
Бяляцкі знаходзіцца ў Бабруйскай калёніі ад канца лютага.
24 студзеня Менгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.