Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 9-м шпіталі Каваленку агледзеў прафэсар Валянцін Кураш


Сяргей Каваленка, архіўнае фота
Сяргей Каваленка, архіўнае фота

7 сакавіка галадоўніка Сяргея Каваленку з «Валадаркі» прывозілі на агляд у 9-ты клінічны шпіталь.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, які апякуецца Каваленкам. Паводле яго, Каваленку, які галадуе з перапынкамі зь сярэдзіны сьнежня, агледзеў прафэсар Валянцін Кураш.

Беленькі: «Некалькі дзён таму ў Каваленкі былі зафіксаваныя наступныя фізычныя парамэтры: вага — 55 кіляграмаў, тэмпэратура — 35,7 градусаў, ціск 90 на 60.

Паводле спадара Беленькага, міліцыянты прапанавалі Сяргею спыніць галадоўку і паабяцалі, што пасьля гэтага яго пакінуць у шпіталі для выхаду з галадоўкі пад мэдычным наглядам. Але Каваленка адмовіўся спыняць галадоўку, бо не давярае мэдыкам і міліцыянтам. У выніку яго зноў вярнулі на Валадарку».

Сёньня ж, 7 сакавіка, Сяргея Каваленку наведаў на «Валадарцы» адвакат. Сустрэча адбылася ў межах падрыхтоўкі да разгляду касацыйнай скаргі на прысуд Каваленку.

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньні адбыцьця пакараньня хатняй «хіміяй» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG