Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў нявыплаце падаткаў зь вялікіх прыбыткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што, што ўсе атрыманыя на свае рахункі грошы выдаткоўваў на праваабарончую дзейнасьць.
За кратамі Алесь Бяляцкі знаходзіцца з 4 жніўня 2011 году. Цяпер Алеся Бяляцкага трымаюць у Жодзінскім сьледчым ізалятары. У канцы 2011 году пасьля цяжкай хваробы памёр бацька праваабаронца Віктар Бяляцкі. Алеся Бяляцкага на сустрэчу з бацькам, пакуль той быў жывы, не пусьцілі, але дазволілі разьвітацца зь нябожчыкам у моргу.