Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
2011: Год у фатаграфіях
14 сьнежань 2011, 14:59
1
Птушкі над купалам царквы ў Валожыне падчас частковага сонечнага зацьменьня, 4 студзеня.
2
Спэцназ разганаяе дэманстрантаў вадамётамі падчас студэнцкай дэманстрацыі ў Анкары супраць ісламісцкага ўраду, 5 студзеня.
3
Салдаты Афганскай нацыянальнай арміі сядзяць на зямлі ў навучальным цэнтры ў Кабуле падчас візыту віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, 11 студзеня.
4
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абдымае астранаўта Марка Келі, мужа кангрэсмэнкі Гэбрыел Гіфардз, пасьля таго як яна была цяжка параненая ў страляніне, падчас якой загінула шэсьць чалавек, 12 студзеня.
5
Пратэстовец кідае балён са сьлезацечным газам назад спэцназаўцам падчас дэманстрацыі ў Тунісе, 18 студзеня. Неўзабаве пратэсты змусяць доўгагадовага прэзыдэнта Зін-аль-Абідына Бэн-Алі пакінуць пасаду, што распачне першую хвалю Арабскай вязны.
6
Жанчына плача, размаўляючы па тэлефоне са знаёмай на лётнішчы Дамадзедава, калі было паведамлена пра самагубчы тэракт, у выніку якога 31 чалавек загінуў і больш за 130 былі параненыя, 24 студзеня.
7
Прыхыльнікі апазыцыі махаюць ружамі падчас антыўрадавага пратэсту ў Сане, Емэн, 26 студзеня. Арабская вясна шырыцца. Пасьля месяцаў рэпрэсіяў супраць пратэстоўцаў прэзыдэнт Алі Абдула Саліх урэшце пакідае пасаду.
8
Вялікі муфці Босьніі Мустафа Цэрыч наведвае былы нацыстоўскі канцлягер Асьвенцім. 1 лютага відныя мусульманскія духоўныя асобы далучыліся да юдэяў і хрысьціянаў у Асьвенціме на знак салідарнасьці ў змаганьні супраць тых, хто адмаўляе Галакост.
9
Антыўрадавы пратэстовец махае скрываўленым эгіпецкім сьцягам на каірскай плошчы Тахрыр, 4 лютага.
10
Пратэстоўцы трыюмфуюць на плошчы Тахрыр пасьля абвяшчэньня прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака аб сваёй адстаўцы, 11 лютага. Каля 2 мільёнаў чалавек удзельнічала ў дэманстрацыях, у выніку якіх Мубарак пакінуў пасаду пасьля амаль трох дзесяцігодзьдзяў кірава
11
Пратэстоўцы кідаюць камяні ў спэцназаўцаў падчас антыўрадавай дэманстрацыі ў Тэгеране ў падтрымку арабскіх паўстаньняў у суседніх краінах, 14 лютага.
12
Пратэстоўцы ўцякаюць пасьля ўжываньня паліцыяй сьлезацечнага газу ў вёсцы Дыраз, Бахрэйн, 14 лютага. На патрабаваньні большай палітычнай свабоды ўлады Бахрэйну адказалі жорсткімі рэпрэсіямі.
13
Этнічны альбанец з амэрыканскім сьцягам бяжыць па вуліцы, упрыгожанай альбанскімі сьцягамі ў горадзе Качанік, Косава, 16 лютага, за дзень да трэцяй гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Косава ад Сэрбіі.
14
Мінакі на вуліцы Львова не зьвяртаюць увагі на тэлевізійны выступ Віктара Януковіча ў першую гадавіну прэзыдэнцтва, 25 лютага.
15
Спэцназ заняў пазыцыі падчас акцыі пратэсту "Дзень гневу" ў Багдадзе 15 лютага.
16
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн вітае людзей у сталіцы Малдовы Кішынэве, 11 сакавіка. Байдэн - самы высокапастаўлены ўрадовец ЗША, які наведаў Малдову, найбяднейшую краіну Эўропы.
17
Ахопленыя пажарам дамы змывае ў мора ў Наторы, паўночна-ўсходняя Японія, пасьля магутнага землятрусу і цунамі, 11 сакавіка.
18
Жанчына плача сярод руінаў гораду Наторы, Японія, праз два дні пасьля землятрусу і цунамі, у выніку якіх загінула або прапала 23 тысячы чалавек.
19
Апазыцыйныя актывісты ў маскве трымаюць партрэты Пуціна, Кадафі і Лукашэнкі з подпісам "Хто наступны?", 13 сакавіка.
20
Студэнткі ў хустках на занятках у Грозьненскім дзяржаўным нафтавым інстытуце, Чачэнія. Прамаскоўскі прэзыдэнт Чачэніі Рамзан Кадыраў выдаў загад аб датрыманьні ісламскіх правілаў адзеньня для жанчын у публічных установах.
21
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў цалуе нацыянальны сьцяг падчас інаўгурацыі ў Астане, 8 красавіка.
23
Дзіцячы супрацьгаз і чаравік у дзіцячым садку ў горадзе Прыпяць каля Чарнобылю. Здымак зроблены незадоўга да адзначэньня 25-й гадавіны найбольшай у сьвеце ядзернай катастрофы, 26 красавіка.
24
Француская мусульманка паўночнаафрыканскага паходжання ў нікабе на Ліёнскім вакзале ў Парыжы не зважае на забарону нашэньня адзеньня, якое поўнасьцю закрывае твар.
25
Паліцыя хапае дзяўчынку, якая крыкнула "Свабода!" падчас апазыцыйнага мітынгу ў Баку, 17 красавіка. Дзяўчынку і яе маці вывезьлі на паліцэйскім аўтамабілі.
26
Прынц Вільям і ягоная жонка Кэтрын, герцагіня Кэмбрыджская, едуць у Бакінгемскі палац пасьля вясельнай цырымоніі ў Вэстмінстэрскім абацтве ў Лёндане, 29 красавіка.
27
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн, дзяржсакратар Гілары Клінтан і супрацоўнікі дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі слухаюць у Сытуацыйным пакоі Белага дому справаздачу аб місіі па ліквідацыі Усамы бін Лядэна, 1 траўня.
28
Рэакцыя на сьмерь Усамы бін Лядэна на Таймз-сквэр у Нью Ёрку, 2 траўня 2011. Лідэр Аль-Каіды быў забіты падчас амэрыканскага ўзброенага рэйду ў Абатабадзе, Пакістан.
29
Расейскія экалягісты ўступаюць у сутычкі зь сіламі бясьпекі ў спробе спыніць зьнішчэньне Хімкаўскага лесу пад Масквой, 5 траўня.
30
Чачэнскі прэзыдэнт Рамзан Кадыраў абменьваецца жартамі з футбольнай легендай Дыега Марадонам падчас паказальнага матчу на адкрыцьці стадыёну імя Ахмада Кадырава ў Грозным.
31
Дэманстрант уцякае ад грэцкага спэцназу падчас пратэстаў у Атэнах, 11 траўня. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы падчас усеагульнага страйку на знак пратэсту супраць урадавай палітыкі жорсткай эканоміі.
32
Азербайджанскія поп-зоркі Эль і Нікі радуюцца перамозе ў фінале конкурсу Эўравізіі ў Дзюсэльдорфе, Нямеччына, 14 траўня.
33
Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Страўс-Кан выступае ў мангэтэнскім судзе 16 траўня паводле абвінавачаньня ў сэксуальных дамаганьнях да гатэльнай пакаёўкі.
35
Дырэктар кампаніі Яндэкс Аркадзь Волаж сьвяткуе ўключэньне кампаніі ў рэйтынг Nasdaq нью-ёркскай біржы, 24 траўня.
36
Дэманстрацыя ў Бялградзе ў падтрымку падазраванага ў ваенных злачынствах Ратка Младзіча пасьля паведамленьня аб ягоным арышце 26 траўня ў сэрбскай вёсцы Лазарава пасьля 16 гадоў уцёкаў.
37
Прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі прымае амэрыканскую акторку Шэран Стоўн у прэзыдэнцкім палацы ў Тбілісі, 6 чэрвеня. Стоўн наведала Грузію ў рамках рэклямнай кампаніі фільму "5 дзён вайны" пра грузінска-расейскі канфлікт 2008 году.
38
Праваслаўны сьвятар бласлаўляе расейскі касмаплаў Саюз ТМА-02М на касмадроме Байканур у Казахстане перад адлётам на Міжнародную касьмічную станцыю.
39
Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж з датчыкам сачэньня на лытцы пад хатнім арыштам у Бангэй, Брытанія, 15 чэрвеня. Асанж змагаўся супраць дэпартацыі ў Швэцыю, дзе яго вінавацілі ў сэксуальных злачынствах.
40
Затрыманы пратэстовец паказвае знак перамогі з міліцэйскага мікрааўтобуса пасьля разгону антыўрадавага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ў Менску, 29 чэрвеня.
41
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем прымае вайсковы парад на "Дзень незалежнасьці" ў Менску, 3 ліпеня.
42
Басьнійская мусульманка смуткуе каля магілы на мэмарыяльных могілках Патачары каля Срэбраніцы. Больш за 600 ахвяраў разьні мусульманаў былі перапахаваныя тут 11 ліпеня, у 16-ую гадавіну разьні.
43
Касьмічны чаўнок "Атлантыс" прызямляецца 21 ліпеня ў Касьмічным цэнтры імя Кенэдзі ў Флорыдзе, завяршаючы 30-гадовую праграму касьмічных чаўнакоў НАСА.
44
Ратаўнікі эвакууюць моладзь зь лягеру на востраве Утэя, Нарвэгія, дзе самотны нападнік Андэрс Бэрынг Брэйвік забіў 69 чалавек 22 ліпеня. Брэйвік таксама падарваў урадавы будынак у Осьле, забіўшы яшчэ 8 чалавек.
45
Дым над сэрбска-косаўскай мяжой 27 ліпеня. Сэрбскія экстрэмісты падпалілі памежны пункт у мясцовасьці Ярыне пасьля таго як косаўскі ўрад абвясьціў аб пераняцьці кантролю над гэтым і яшчэ адным пунктам.
46
Налёт марадзёраў на краму ў раёне Пэкгэм у Лёндане, 8 жніўня. Бунты і рабункі працягваліся па ўсім Лёндане ды іншых брытанскіх гарадах некалькі дзён у жніўні пасьля таго, як паліцыянты забілі падлетка.
47
Былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў выступае на прэсавай канфэрэнцыі напярэдадні 20-ай гадавіны жнівеньскага путну 1991 году, які ўрэшце прывёў да распаду СССР.
48
Лібійскія паўстанцы ў Бэнгазі 21 жніўня пасьля паведамленьня пра арыштсына Муамара Кадафі - Сайф-уль-Іслама Кадафі і пра пераход часткі Трыпалі да паўстанцаў.
49
Афганскі прэзыдэнт Хамід Карзай абвяшчае памілаваньне хлопцу, які меўся стацца тэрарыстам-самагубцам. Цырымонія памілаваньня каля 20 падлеткаў адбылася на Курбан-Байрам, сьвята заканчэньня месяцу посту Рамадану.
50
Бура над Мангэтанам і Бруклінскім мостам у Нью-Ёрку 28 жніўня, калі ураган Айрын абрынуўся на ўсходняе ўзьбярэжжа ЗША, забраўшы як найменей дзевяць жыцьцяў.
51
Рэшткі самалёта Як-42 у Волзе ў Яраслаўскай вобласьці, які разьбіўся 7 верасьня. Загінула 44 чалавекі, у тым ліку ўся хакейная каманда "Лякаматыў" (Яраслаўль).
52
Памятная інсталяцыя асвятляе неба над Мангэтанам у 10-ую гадавіну тэрарыстычных нападаў на ЗША 11 верасьня 2001 году.
Загрузіць яшчэ
2011: Год у фатаграфіях
Катэгорыі
Мультымэдыя
Што паказала гутарка Судаленкі з Васкрасенскім
Чаму Лукашэнка асьцярожны з Ізраілем
Каго з дыктатараў судзілі ў Гаазе і якія шанцы ў Лукашэнкі
Яшчэ
Відэа
Што паказала гутарка Судаленкі з Васкрасенскім
Чаму Лукашэнка асьцярожны з Ізраілем
Каго з дыктатараў судзілі ў Гаазе і якія шанцы ў Лукашэнкі
Яшчэ
Наверх
XS
SM
MD
LG