Экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава падчас ягонага знаходжаньня ў Магілёўскай турме № 4 трымалі ў асобным боксе, каб выключыць усякія кантакты зь іншымі вязьнямі.
Пра гэта стала вядома ад актывіста БХД Яўгена Васьковіча, які адбывае ў Магілёўскай турме пакараньне за напад на будынак КДБ у Бабруйску. 24 лістапада зь Яўгенам Васьковічам сустрэўся адвакат.
Актывіст БХД Дзяніс Садоўскі распавёў «Свабодзе» апошнія навіны пра Яўгена Васьковіча.
«Ён ужо выйшаў з карцэру, дзе адбыў дакладна месяц. Трымаецца бадзёра, на ўмовы не наракае. Пра тое, што ў іхнай турме быў Саньнікаў, даведаўся з газэт, калі выйшаў з карцэру. Распавёў яшчэ, што атрымаў ліст ад Паўла Севярынца, але ў капэрце ліста не было, а толькі цыдулка, што зь Севярынцам перапіска яму забароненая. Пра тое, ці перавядуць Яўгена куды з гэтай турмы, пакуль нічога не вядома. Падобна, што могуць там і пакінуць. Прасіў даслаць у турму праграму і статут БХД».
У БХД заяўляюць, што не падзяляюць гвалтоўных дзеяньняў у палітычнай барацьбе, але падтрымліваюць сваіх аднадумцаў як вязьняў рэжыму.