Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў – у калёніі «Віцьба-3»


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп распавяла, што ўвечары 23 лістапада ёй пацьвердзілі, што мужа ўжо даставілі ў калёнію «Віцьба-3». 24 лістапада зранку адвакат Андрэй Варвашэвіч паехаў у Віцебск, каб сустрэцца са сваім падабаронным. Але яго не дапусьцілі:

«Пэрсанальна начальнік калёніі Віталь Агністыкаў прыняў адваката і сказаў, што паколькі Андрэй знаходзіцца ў карантыне, ён ізаляваны і ніякіх сустрэч з адвакатам быць ня можа. А тыдзень таму, калі я хадзіла ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, спадар Працэнка, выканаўца абавязкаў начальніка, сказаў мне, што Андрэй ня мае права сустракацца з адвакатам, бо ён перасыльны. А як толькі ён даедзе да калёніі, ён адразу ж у той жа дзень зможа сустрэцца з адвакатам. І вось сёньня я пачула, што ня можа. Калі адвакат сказаў начальніку калёніі, што ён едзе падаваць скаргу ў пракуратуру, начальнік калёніі сказаў: «Вы можаце рабіць што хочаце, але маё рашэньне канчатковае».
Паводле закону няма абмежаваньняў для сустрэчы з адвакатам ні ў карантыне, ні ў іншых сытуацыях

Аляксандар Атрошчанкаў, былы вязень, які сядзеў менавіта ў «Віцьбе-3», выказаў такое меркаваньне наконт ізаляцыі Саньнікава:

«Паводле закону няма абмежаваньняў для сустрэчы з адвакатам ні ў карантыне, ні ў іншых сытуацыях таксама. Гэта права чалавека — сустракацца з адвакатам і ў канфідэнцыяльнай абстаноўцы зь ім размаўляць. Тое, што ўжо больш за тыдзень адвакат ня можа сустрэцца з Саньнікавым (і ня зможа сустрэцца, пакуль той будзе ў карантыне) — гэта, канечне, выклікае трывогу. Я баюся, што з Саньнікавым адбываецца нешта такое, інфармацыю пра што ўлады баяцца выпускаць, так бы мовіць, на волю. Вядома, мы апасаемся, што могуць ужывацца катаваньні, мэтады і фізычнага, і маральнага ўзьдзеяньня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG