«Беларуская мара» — фільм журналісткі расейскага Першага каналу Кацярыны Кібальчыч, прэм’ера якога таемна адбылася ў Менску ў нядзелю. Фільм зьняты творчым аб’яднаньнем LasTV па замове «Інфармацыйнага бюро салідарнасьці зь Беларусьсю».
Галоўны герой 57-хвіліннай стужкі 35-гадовы мянчук распавядае пра сваё жыцьцё спачатку ў савецкай, а пасьля ў лукашэнкаўскай Беларусі. Асноўную частку сюжэту займаюць прэзыдэнцкія выбары 2010 году, падзеі на Плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, рэпрэсіі і суды супраць незалежнага грамадзства.
Кацярына Кібальчыч нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску, скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газэце «Свободные новости» і ў навінах на АНТ. З 2005 году — на Першым расейскім канале. За мінулы год зрабіла некалькіх дакумэнтальных фільмаў, сярод якіх «Особое поручение» (2010), «Катыньский синдром» (2010). Была адным зь мінулагодніх намінантаў расейскай тэлевізійнай прэміі «Тэфі».
У 2011 за сэрыю рэпартажаў пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі Кацярына атрымала прэмію «Залатое пяро» ад Саюзу журналістаў Расеі ў катэгорыі «спэцыяльны карэспандэнт». Разам зь ёю прэміяй была ўзнагароджаная й Ірына Халіп.
На прэм’еру фільму ў Менску Кацярына прыехаць не змагла, бо неўзабаве мае нарадзіць дзіця.