Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васьковіч у магілёўскай турме №4


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч
Актывіст незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Яўген Васьковіч знаходзіцца ў магілёўскай папраўчай калёніі "Турма № 4". Пра гэта паведаміла яго маці Рушаньня Іванаўна. Яна з адміністрацыі турмы атрымала адмысловы ліст з такім паведамленьнем.

На тэрыторыі турмы № 4 знаходзіцца гэтак званая "крытка". У ёй утрымліваюцца асуджаныя, якія зьдзейсьнілі ў калёніі нейкія злачынствы альбо абвінавачаныя ў дэзарганізацыі рэжыму ў калёніях.

Раней Яўген Васьковіч адбываў пакараньне ў Магілёўскай папраўчай калёніі № 15. Там яго ня раз зьмяшчалі ў штрафны ізалятар за парушэньне рэжыму. Ён адмаўляўся выконваць загады адміністрацыі турмы.

Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 году. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году хлопцы кінулі ў будынак КДБ дзьве бутэлькі з "кактэйлем Молатава".

Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся. Пракапенка і Сырамалотаў віну прызналі і раскаяліся.

Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясеньні шкоды ў асабліва буйных памерах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG